Команда Кореличского района завоевала серебро открытого турнира по мини-футболу
? 27-28 снежня Навагрудак прымаў адкрыты турнір па міні-футболе «Калядныя сустрэчы» сярод навучэнцаў 2007 г.н. і маладзей. Спаборніцтвы прайшлі ў спартыўнай зале сельскагасадарчага прафесійнага ліцэя. За званне лепшых змагаліся каманды фізкультурна-спартыўнага клуба «Юнацтва», ДЮСШ №2, СДЮШАР прафсаюзаў «Фаварыт» і Карэліцкага раёна. Цвёрдая воля да перамогі і ўдалыя галы прывялі нашых спартсменаў да выдатнага выніку. Юныя прадстаўнікі сярэдняй школы №2 г.п. Карэлічы заваявалі срэбра турніра.
Служба інфармацыі газеты «Полымя»
Фота Анастасіі ПЯТРОВАЙ («Новае жыццё»)