Накануне Нового года в Кореличской школе искусств поставили музыкальную сказку «Приключения Золушки NEW» (фото)

??? На Новы год усім хочацца верыць у цуды. А ў Карэліцкай дзіцячай школе мастацтваў любяць чараваць самі. Таму напярэдадні святаў выкладчыкі разам з дзецьмі паставілі ўласную музычную казку «Прыгоды Папялушкі NEW».

Любімая гісторыя на сучасны лад захапіла маленькіх і дарослых гледачоў. Зала шчыра перажывала за галоўную гераіню Папялушку і разам з Феяй дапамагала ёй выканаць розныя заданні шкоднай Мачахі.

Не абыйшлася казка і без святочных музычных сюрпрызаў. Выкладчыкі і вучні школы мастацтваў парадавалі гледачоў прыгожымі і запамінальнымі нумарамі, дзе было месца і песням, і інструментальным кампазіцыям, і нават танцам з канфеці.

Як і мае быць, гісторыя скончылася хэпі-эндам і нечаканым візітам Дзеда Мароза і Снягуркі. А замест фанфараў у фінале артысты разам з залай паігралі ў папяровыя «сняжкі» і заспявалі святочную песню.

Кожны ў гэты чароўны вечар атрымаў асаблівыя падарункі: артысты — апладысменты, гледачы — незабыўныя ўражанні, а карэліччане Віктар Васільевіч і Алена Пятроўна Жучэнка — тытул «самая творчая сямейная пара».

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

?? ФОТАГАЛЕРЭЯ ??