Новогодняя мастерская Кореличского Дома ремесел радует множеством сувениров-талисманов

Калі да Дзедаў Марозаў усё спяшаюцца за падарункамі, то да Снягурак з Карэліцкага раённага Дома рамёстваў — за незвычайнымі сувенірамі. У тутэйшай творчай майстэрні да навагодніх і калядных святаў стварылі мноства файных рэчаў.

? Кожны прадстаўлены сувенір захоўвае цяпло рук майстроў і іх найлепшыя пажаданні. Таму і здатны такі дзівосны прадмет стаць сапраўдным талісманам на 2019 год для свайго ўладальніка. А выбраць ёсць з чаго: тут і пястратыя карагоды ёлачак з шышак, тканіны і нават грошаў, сімпатычныя свінкі (гліняныя ў форме збаноў і вязаныя), калядныя боцікі, цацкі для зялёнай прыгажуні, сурвэткі на святочны стол, рамантычныя падсвечнікі, ладныя вяночкі на дзверы, сцягі з навагодняй сімволікай.

? Усе гэтыя дзівосы для сябе і сваіх блізкіх можна будзе набыць у бягучыя і наступныя выхадныя з 14.00 да 18.00 у фае Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці на навагодняй выставе-кірмашы. Тэлефон для даведак: 8 (01596) 2 08 99.

? Дарыце адзін аднаму чароўныя рэчы, радасныя моманты і любоў!

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара (Снягуркі — Вікторыя ЛАНЕЎСКАЯ і Кацярына ГАЛЕЦКАЯ)