Представители власти поздравили с наступающим Новым годом воспитанников Центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации Кореличского района

26 снежня ў госці да выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна завітала свята. Павіншаваць дзетак, падарыць ім добры настрой, а разам з тым – і падарункі, прыйшлі начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Ірына Валер’еўна Асташэвіч і намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Руслан Юр’евіч Абрамчык.

Прадстаўнікі ўлады падкрэслілі, што чужых дзяцей не бывае, таму кожны з рабят павінен быць атулены ўвагай і цяплом, тым больш напярэдадні Новага года.


Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара