Райком профсоюза АПК поздравил с новогодними праздниками учащихся Кореличского профлицея

20 снежня навучэнцаў Карэліцкага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя чакаў прыемны сюрпрыз. У межах рэспубліканскіх акцый «Нашы дзеці» і «Прафсаюзы дзецям» павіншаваць з навагоднімі святамі іх завіталі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Леанідаўна Пянькоўская і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Ніна Сяргееўна Яфрэмава. Яны звярнуліся да прысутных з пажаданнямі паспяховага і шчаслівага надыходзячага года, а таксама ўручылі салодкія падарункі.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара