В Кореличах готовятся к новогодним праздникам и акции «Наши дети»

? Не паспеў лістапад саступіць месца снежню, як на двары ўжо выпаў снег, а разам з ім пачалася і падрыхтоўка да самага чароўнага свята – Новага года.

? У гэтым годзе навагоднія ёлкі зазіхацяць святочнымі агнямі разам са стартам рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. Па папярэдніх дадзеных, акцыя ахопіць каля 170 тысяч юных жыхароў Гродзеншчыны, каля 200 хлопчыкаў і дзяўчынак стануць удзельнікамі трох рэспубліканскіх дабрачынных святаў у сталіцы.

? У Палацы Рэспублікі пройдзе галоўная ёлка краіны з удзелам Кіраўніка дзяржавы, на якую прыедуць 100 чалавек з Гродзенскай вобласці. Гэта дзеці-сіроты і дзеці з інваліднасцю, якія добра вызначыліся падчас вучобы.

? Акрамя таго, у пачатку новага года ў сталіцы пройдзе свята для дзяцей, якія апынуліся ў цяжкім сацыяльным становішчы. На гэтым мерапрыемстве нашу вобласць прадставяць 50 чалавек.

? Нягледзячы на тое, что да Новага года ячшэ амаль месяц, падрыхтоўка ідзе поўным ходам. Па ўсёй вобласці рыхтуюцца шматлікія дабрачынныя акцыі, а арганізацыі спрабуюць упрыгожыць свае будынкі так, каб падняць людзям настрой.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара