«За нас голосовали даже индусы». Газета «Полымя» наградила победителей фотоконкурса «Што ў кошыку?»
? Паважаныя нашы чытачы! На працягу ўсёй восені мы атрымлівалі ад вас фатаграфіі, дасланыя на конкурс «Што ў кошыку?».
? Затым увесь кастрычнік наведвальнікі сайта нашага выдання галасавалі за самыя ўдалыя фотаработы.
? Удзел у творчым спаборніцтве прынялі 23 жыхара нашага раёна, а па выніках народнага галасавання максімум галасоў набралі Вольга Белая (1 863 голаса, або 30%), Сяргей Ардзюк (1 753 голаса, або 28%) і Алена Сатыга (900 галасоў, або 14%). Журы конкурсу абрала яшчэ адну работу-пераможцу, якая належыць Таісіі Мухінай.
? Пераможцы адзначылі, што правядзенне такіх конкурсаў робіць жыццё разнастайным, а таксама мацуе сямейныя і сяброўскія стасункі. Напрыклад, за фотаздымак сям’і Вольгі Белай галасавалі родзічы з Індыі, ЗША, Германіі, Расіі і Украіны, за Алену Сатыга хварэлі ў Балгарыі.
? — Так, за наш фотаздымак, дзе дочкі пазіруюць побач з грыбамі, галасавалі нават індусы, — зазначае Вольга Белая.
? Нядаўна ўсе пераможцы наведалі рэдакцыю газеты «Полымя» і атрымалі Дыпломы і каштоўныя падарункі, якія ўручылі галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Полымя», намеснік старшыні РА РГА «Белая Русь» І. І. Лейка і сакратар РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Я. А. Пархамовіч.
Іна ЛЕЙКА
Фота Вікторыі КАСЦЮК і з архіваў пераможцаў конкурсу
? Таксама прапануем паглядзець:
? Газета «Полымя» представляет народный фотоальбом «Што ў кошыку?»
? Фотоконкурс «Што ў кошыку?». Внимание: голосование закрыто!