5 золотых медалей и бронза приехали на Кореличчину с Кубка и молодежного первенства Гродненской области по тяжелой атлетике

? Карэліцкія цяжкаатлеты пачалі год з гучных перамог. З 22 па 25 студзеня каманда ДЮСШ нашага раёна бліскуча выступіла на Кубку і маладзёжным першынстве Гродзенскай вобласці.

У спаборніцтвах узялі ўдзел 13 карэліччан: 3 дзяўчыны і 10 юнакоў. Разам з імі за перамогу змагаліся каля 150 спартсменаў 1996 года нараджэння і маладзей з усёй Гродзеншчыны. Мацнейшыя штангісты рэгіёна спаборнічалі ў двух практыкаваннях – рыўку і штуршку.

? Пачнем з дзяўчат. Прадстаўніцы жухавіцкай зямлі Кацярына Талмачова і Ірына Бурак сталі абсалютнымі пераможцамі, адна адпаведна ў вагавай катэгорыі 49 кг, другая – 64 кг. Прычым выканалі ўсё з нарматывамі, што большыя за агульнапрынятыя на майстра спорта Беларусі.

? Пераможную эстафету падтрымалі і нашы юнакі. Першае месца ў вагавай катэгорыі 67 кг – у Руслана Сіроціна з Райцы, выхаванца трэнера-выкладчыка па сумяшчальніцтве па цяжкай атлетыцы Карэліцкай ДЮСШ Дзмітрыя Бязмена.

? Павел Раковіч з Карэліч у вагавай катэгорыі да 89 кг таксама заняў самую верхнюю прыступку п’едэсталу.

? У апошні дзень змаганняў Ілля Карабач падняў не толькі штангу, але і гонар раёна на новую вышыню – у спартыўнага талента золата. Ілля Кужалевіч заняў 3 месца. Абодва выступалі ў вагавай катэгорыі +109 кг.

Трэнер-выкладчык па цяжкай атлетыцы ДЮСШ Святаслаў Палуян задаволены вынікамі спаборніцтваў, але ўжо абазначыў курс на новыя вяршыні для выхаванцаў.

Нагадаем, 2018 год па традыцыі выдаўся яскравым для нашых цяжкаатлетаў. На ўзроўні вобласці карэліцкія юнакі і дзяўчаты нязменна ўваходзілі ў тройку мацнейшых на спартыўных мерапрыемствах кшталту Чэмпіянату рэгіёна, Кубку і першынстваў, Алімпійскіх дзён моладзі, спартакіяды школьнікаў. На рэспубліцы наш раён гучаў, дзякуючы перамогам Ірыны Бурак, Кацярыны Галушка, Іллі Карабача, Паўла Раковіча, Кацярыны Талмачовай.

Упэўнены, што і 2019 год будзе для карэліцкіх цяжкаатлетаў лёгкім і паспяховым.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара і С. ПАЛУЯНА