Чем вам запомнился 2018 год? Рассказывает кореличчанка Наталия Адамцевич
?? Наталія АДАМЦЭВІЧ,
намеснік дырэктара па кадравай рабоце
ДУ “Карэліцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”:
– У мінулым годзе галоўнай падзеяй было тое, што мая дачка закончыла школу з залатым медалём і паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Мы доўга да гэтага ішлі, таму бюджэтная форма навучання на лячэбным факультэце стала для нас сапраўды святам.
Яшчэ адной знакавай падзеяй 2018 года можна назваць юбілей маёй бабулі, якой споўнілася 90 гадоў. Яна была вельмі рада, што сваім візітам у аграгарадок Налібокі Стаўбцоўскага раёна мы зрабілі ёй такі сюрпрыз. Там жа я прымала ўдзел у Свяце вёскі, на якім чытала адзін з вершаў нашага мясцовага паэта Леанілы Дзянькевіч.
Нельга абыйсці ўвагай і раённы конкурс “Miss Kids-2018”, на якім мая дачка Віка стала лепшай у намінацыі “Міс харызма”. Наогул, 2018 год аказаўся для мяне вельмі добрым і спакойным.
Падрыхтавала Вікторыя КАСЦЮК