Кореличи провели Крещение вместе (фото)

19 студзеня асаблівым святлом праваслаўнага свята Вадохрышча было ўсё пранізана ў Карэлічах. Шмат вернікаў зранку прыйшлі ў храм Святых апосталаў Пятра і Паўла, каб асвяціць ваду і ў малітве завяршыць Калядныя святкаванні.

Варта зазначыць, што хрышчэнская вада называецца агiясмай (грэч. — асвячоная). Гэта — вялiкая царкоўная святыня. Яна валодае цудадзейнай сілай і аберагае веруючага чалавека.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара