Людмила Ведёрчик успешно работает в банковской структуре Кореличчины четверть столетия

Няпроста ўявіць наша жыццё без банкаўскіх структур. І як важна, калі ў іх працуюць спецыялісты сваёй справы, якія абслужаць ветліва і дадуць неабходныя парады. І сюды захочацца прыйсці яшчэ не раз.

Людміла Аляксандраўна Вядзёрчык — вядучы спецыяліст па абслугоўванні прыватных кліентаў ЦБП № 423 г. п. Карэлічы ААТ «Белаграпрамбанк». У банкаўскай структуры — чвэрць стагоддзя. Усе гэтыя гады працавала ў адной банкаўскай установе, толькі на розных участках: спецыялістам па абслугоўванні фізічных і юрыдычных асоб, намеснікам галоўнага бухгалтара. Патрабаванне да працы адно: добрае веданне інструкцыі і абслугоўванне на прафесійным узроўні. «Да кожнага кліента патрэбны індывідуальны падыход», — удакладняе жанчына.

Кліенты банка — жыхары раёна, прадпрыемствы, арганізацыі, сельгаскааператывы, прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу. Немалаважная роля ў паспяховай працы належыць і кіраўніку калектыву Віталію Васільевічу Чартко, які накіроўвае ўсе намаганні на гэта і імкнецца падтрымаць кожнага супрацоўніка.

З удзячнасцю Людміла Аляксандраўна ўспомніла і ветэранаў-калег: Аліну Іванаўну Макар, Ніну Мікалаеўну Жук, Зінаіду Сяргееўну Кіпра, Галіну Віктараўну Кадлубай, Святлану Віктараўну Раманюк, якія заўсёды працягвалі руку дапамогі ў працы.

Работнік банкаўскай структуры добра ведае ўсіх сваіх кліентаў і кожны раз сустракае іх добразычлівай усмешкай.

Галіна СМАЛЯНКА