МИРовые ученики. Кореличчане Арина Шавейко и Николай Захарчук вошли в число стипендиатов Гродненского областного отделения Белорусского фонда мира

? У маладзёжным цэнтры «Гродна» ва ўрачыстай абстаноўцы 52 чалавекі атрымалі стыпендыю Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру. Сярод узнагароджаных — двое вучняў з Карэліцкага раёна Шавейка Арына і Захарчук Мікалай.

Сярод удастоеных стыпендыі — актывісты валанцёрскага і патрыятычнага рухаў, пераможцы розных конкурсаў і алімпіяд, спартсмены.

Дзевяцікласніца з сярэдняй школы №1 г.п. Карэлічы Арына Шавейка не толькі выдатна вучыцца, але і ўсур’ёз захапляецца геаграфіяй і краязнаўствам. Сярод яе апошніх дасягненняў — прызавыя месцы на раённай і абласной навукова-практычных канферэнцыях. Таксама Арына ўдзельніца народнай вакальнай групы «Віланела».

Захарчук Мікалай вучыцца ў 10 класе Лукскай сярэдняй школы. Як запэўніваюць педагогі, юнаку ўсё па плячы. Некалькі гадоў ён з’яўляецца членам ваенна-патрыятычнага клуба «Віцязь», прызёра абласной і рэспубліканскай гульні «Зарніца». Таксама Мікалай захоплены навукова-даследчай працай у галіне гісторыі, з задавальненнем удзельнічае ў руху клуба вясёлых і знаходлівых.

? Даведка «Полымя»

Ужо 16 гадоў грамадскае аб’яднанне Беларускага фонду міру на Гродзеншчыне заахвочвае таленавітую моладзь. За гэты час больш за 1600 школьнікаў і студэнтаў вобласці атрымалі ганаровую ўзнагароду.

Іна ЛЕЙКА
Фота Міхаіла ІСАЧАНКІ