Представитель клуба «Белый тигр» Кирилл Артюх привез с республиканских соревнований по ката два серебра
? 26 студзеня ў Мінску прайшлі Рэспубліканскія спаборніцтвы па ката пад сімвалічнай назвай «Буслік: прыгажуня зіма». Буслік з’яўляецца сімвалам таго, што спартыўныя адзінаборствы імкнуцца да захавання міру і жыцця, прывіваюць шанаванне да роднага краю.
У спаборніцтвах узялі ўдзел 116 спартсменаў – прадстаўнікоў клубаў Беларускай федэрацыі шатакан каратэ-до ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў катэгорый з 10 па 1 кіу.
Прадстаўнік Карэліцкага маладзёжнага спартыўнага клуба «Белы тыгр» Кірыл Арцюх (вучань 6-га класса Баранавіцкай сярэдняй школы) заняў другое месца ў катэгорыі 12-18 гадоў 6-4 кіу і другое месца ў катэгорыі 12-18 гадоў 3-1 кіу.
Поспех Кірыла — гэта вынік яго настойлівых трэніровак. Важна тое, што юны спартсмен шмат працуе над сваім майстэрствам як у клубе з таварышамі, так і самастойна. Вялікую падтрымку аказваюць яго бацькі, якія заўсёды побач з Кірылам на спаборніцтвах.
Спадзяёмся, што і далей нашы юныя спартсмены будуць дэманстраваць такія поспехі. У лютым яны змогуць праявіць сябе на рэгіянальных спаборніцтвах “Зіма-2019”, таксама 10 лютага – у Зэльве, 17 лютага — на рэспубліканскім “Кубку Абаронцы” ў Ваўкавыску.
23 лютага ў Карэлічах плануецца правесці клубны турнір па кумітэ, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны, дзе кожны ўдзельнік клуба зможа паказать свае навыкі спартыўнага адзінаборства шатакан каратэ-до.
Аляксандр АБАДЗІНСКІ,
кіраўнік клуба “Белы тыгр”