Коллектив районной газеты «Полымя» принимает поздравления с 75-летним юбилеем

Паважаныя калегі!

Шчыра віншую вас з юбілеем вашага выдання!

75 гадоў мінула з таго часу, калі незадоўга да вызвалення нашай рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пабачыў свет першы нумар газеты Мірскага падпольнага райкама КП(б) Беларусі «Сцяг свабоды».

Газета інфармавала людзей аб падзеях на фронце, расказвала аб баявых аперацыях народных мсціўцаў. Рэдагаваць гэта выданне, а таксама сатырычны лісток «Партызанскае жыгала» было даверана разведчыку партызанскай брыгады «Камсамолец» Янку Брылю, які потым увайшоў у гісторыю нашай літаратуры, стаў Народным пісьменнікам Беларусі.

У пасляваенны час і наступныя дзесяцігоддзі журналісты працягвалі сумленна рабіць сваю прафесійную справу — стваралі летапіс Карэліччыны, захоўвалі і прымнажалі яе духоўную і культурную спадчыну, садзейнічалі сацыяльна-эканамічнаму росквіту роднага краю.

Сёння, калі патрэбны новыя падыходы ў падачы матэрыялаў, болыш аператыўны водгук журналістаў на праблемы сучаснасці, газета «Полымя» імкнецца выкарыстоўваць новыя тэхналогіі, быць, як і раней, цікавай для сваіх чытачоў.

За творчыя дасягненні газета неаднаразова ўзнагароджвалася на абласных і рэспубліканскіх конкурсах друкаваных СМІ.

Жадаю вам і надалей творчага плёну, поспехаў, моцнага здароўя і дабрабыту.

Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Віншуем калектыў, ветэранаў і чытачоў газеты «Полымя» з 75-гадовым юбілеем газеты!

75 гадоў — гэта цэлая эпоха, якая знайшла аб’ектыўнае і праўдзівае адлюстраванне на старонках раённага выдання. На працягу ўсіх гэтых розных, часам вельмі складаных для краіны дзесяцігоддзяў газета «Полымя» была адной з галоўных і аўтарытэтных крыніц інфармацыі для жыхароў Карэліцкага раёна.

На працягу многіх дзесяцігоддзяў яна застаецца запатрабаваным выданнем, карыстаецца папулярнасцю ў чытацкай аўдыторыі раёна. І гэта не выпадкова, бо ў калектыве рэдакцыі працавалі і працуюць улюбёныя ў сваю справу людзі, клапатлівыя і неабыякавыя, сапраўдныя прафесіяналы.

Адметнымі рысамі «Полымя» заўсёды былі ўвага да найважнейшых падзей у жыцці раёна і да чалавека, прафесійнае служэнне абавязку і аб’ектыўнасць. Заслужаны аўтарытэт у чытачоў — найвышэйшая адзнака вашай дзейнасці.

Ад усяго сэрца хацелася б пажадаць рэдакцыі газеты захавання ўсяго пазітыўнага, што назапашана за перыяд станаўлення, і набыць свой твар, далейшага творчага росту, праўдзівых, надзённых артыкулаў і няўхільнага пашырэння чытацкай аўдыторыі. Няхай ваша журналісцкае пяро заўсёды застаецца вострым.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Паважаныя работнікі рэдакцыі раённай газеты «Полымя»!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з юбілеем — 75-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара раённай газеты.

Сёння, як і шмат гадоў таму, газета «Полымя» з’яўляецца паважаным і аўтарытэтным выданнем, адной з галоўных крыніц інфармацыі для жыхароў нашага раёна. З гэтай газетай звязана жыццё некалькіх пакаленняў, якія шанавалі і шануюць яе за ўвагу да патрэб людзей, за прафесіяналізм і аб’ектыўнасць, рознабаковае і своечасовае асвятленне падзей, якія адбываюцца ў раёне.

Ад усёй душы жадаем усім         супрацоўнікам рэдакцыі газеты добрага здароўя, дабрабыту, цікавых і яркіх работ, невычэрпнай творчай фантазіі і нязменнай увагі з боку чытачоў.

Раённая арганізацыя РГА «Белая Русь»

 Раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын»