Задать вопросы по нормам законодательства в сфере трудовых правоотношений можно 28 февраля во время приема граждан в ЦСОН Кореличского района
28 лютага 2019 года з 10.00 да 12.00 гадзін у адміністрацыйным будынку дзяржаўнай установы «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» па адрасе: вул. 8 Сакавіка, д. 7, пракурор Карэліцкага раёна Аляксандр Маркавіч МЕЛЬНІКАЎ і прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Аляксандра Аляксандраўна СІДУН будуць ажыццяўляць прыём грамадзян.
Грамадзяне могуць задаваць пытанні, якія датычацца растлумачэнняў норм заканадаўства, рэгулюючых сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін. Падчас прыёму будзе праводзіцца «прамая тэлефонная лінія», кантактны тэлефон 7-03-78.