Мирский замок участвует в международной экологической акции «Час Земли»
30 сакавіка, у суботу, з 20.30 да 21.30 Беларусь далучыцца да найбуйнейшай міжнароднай экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі».
У многіх гарадах рэспублікі пагасне падсветка будынкаў, пройдуць вулічныя акцыі для прыцягнення ўвагі да экалагічных праблем нашай планеты.
«Гадзіна Зямлі» з’яўляецца найбольш вядомай экалагічнай акцыяй у гісторыі чалавецтва. У мінулым годзе ў ёй прыняло ўдзел больш за два мільярды чалавек з 187 краін свету. Была выключана падсвятка больш чым 3100 архітэктурных аб’ектаў. У Беларусі мерапрыемствы прайшлі ў 22 населеных пунктах, была адключана падсветка цэнтральных архітэктурных аб’ектаў.
Выключаючы святло на адну гадзіну з 20.30 да 21.30 па мясцовым часе, людзі, кампаніі і мясцовыя ўлады ўзнімаюць на паверхню праблемы змянення клімату, энергазберажэння і захавання рэсурсаў у цэлым.
Акцыя «Гадзіна Зямлі» штогод заклікае людзей змяніць простыя штодзённыя звычкі, эканомна расходаваць электраэнергію і цяпло, што адпавядае палажэнням Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 ад 14 чэрвеня 2007 года.
Да акцыі па традыцыі далучыцца Мірскі замак, на тэрыторыі якога на працягу гадзіны будзе адключана падсветка.
Іна ЛЕЙКА