Спорт одной строкой. Как дела на Олимпе Кореличского района?
? Спартыўны гонар Карэліччыны Арцём Логіш стаў абсалютным чэмпіёнам Кубка Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на дыстанцыі 1500 метраў.
? Кубак Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы выдаўся ўдалым для карэліччан: другое месца – ў Ірыны Бурак, трэцяе – ў Ільі Карабача і Кацярыны Талмачовай. Першынства Рэспублікі Беларусь сярод моладзі да 23 гадоў прынесла нашай камандзе наступныя ўзнагароды: золата – Ірына Бурак, срэбра – Ілья Карабач, бронза – Кацярына Талмачова.
? Карэліччанін Аляксей Алфёраў вярнуўся з міжнароднага турніра па боксе ў Малдове з другім месцам.
? Чэмпіянат абласнога ўпраўлення МНС па валейболе прынёс камандзе Карэліцкага РАНС другое месца.
? У складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці ў першым туры рэспубліканскай спартакіяды ДЮСШ па гандболе сярод дзяўчат 2004-2005 гг.н. карэліччанка Аляксандра Лазарэвіч заняла трэцяе месца.
Падрыхтавала Марына КАЗЛОВІЧ
Паводле інфармацыі абласных і рэспубліканскіх інтэрнэт-рэсурсаў