Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Ігар Лазарэвіч высока адзначыў поспехі УКП БАН

Сустрэча намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама Ігара Лазарэвіча з калектывам унітарнага камунальнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва прайшла неадрыўна ад вытворчага працэса. Бо ў работнікаў на доўгія размовы часу асабліва няма, працы дастаткова, кліенты чакаюць заказаў, нездарма УКП БАН — лепшае ў рэспубліцы. Ігар Лазарэвіч адзначыў адметныя паказчыкі прадпрыемства, зрабіў лаканічны агляд сацыяльна-эканамічнага жыцця Карэліччыны ў цэлым і падзякаваў калектыву УКП БАН за плённую працу.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара