Депутат Палаты представителей Национального собрания Ольга Попко поздравляет кореличчан с Днем Победы
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары Карэлiцкага раёна!
У гэты вясенні і квітнеючы майскі дзень прыміце самыя сардэчныя віншаванні з усенародным святам – Днём Перамогі!
Гэтае свята моцна адрозніваецца ад іншых «чырвоных дзён календара». Гэты дзень — сімвал нашай сілы і нашай перамогі, нашай гордасці і нашага болю. Няма такіх слоў, якімі можна было б у поўнай меры перадаць удзячнасць за ваш, паважаныя ветэраны, бессмяротны подзвіг у самай бязлітаснай вайне, якую зведала чалавецтва.
Няхай згода і дабрабыт жывуць у кожным доме, бо імкненне людзей да міру, свабоды, лепшага жыцця непераможна!
Жадаю ўсім шчасця, здароўя, даўгалецця.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
па Навагрудскай
выбарчай акрузе № 57 Папко В.М.