С Днем радио, телевидения и связи поздравляет районный Совет депутатов
Паважаныя работнікі арганізацый
сувязі Карэліччыны!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!
У сённяшнім свеце камунікацый сучасныя сродкі сувязі і масавай інфармацыі адыгрываюць важную і значную ролю.
Сёння цяжка ўявіць наша жыццё без радыёвяшчання, сувязі і тэлебачання. У наша жыццё ўпэўнена ўвайшлі мабільная сувязь, інтэрнэт, лічбавыя тэхналогіі, спадарожнікавае і кабельнае тэлебачанне. Дзякуючы іх існаванню і хуткаму развіццю скарачаюцца адлегласці паміж краінамі, гарадамі і людзьмі, жыццё становіцца яркім, цікавым і насычаным. Яны з’яўляюцца адным з найважнейшых відаў зносін паміж людзьмі, культурных і дзелавых сувязяў, сталі важнейшым складальнікам сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага грамадства.
Ад прафесіяналізму работнікаў галіны сувязі шмат у чым залежыць камфорт кожнага з нас, якасць жыцця кожнага жыхара нашага раёна.
Упэўнены, што годная праца і мэтанакіраванасць дазволяць вам і надалей прымнажаць патэнцыял галіны, павялічваючы спектр і якасць паслуг насельніцтву.
Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту і новых прафесійных поспехаў!