Первый секретарь РК ОО «БРСМ» Евгений Пархомович рассказал о планах и мероприятиях на второе полугодие
На календары пакуль яшчэ чэрвень, але мы і вокам не паспеем міргнуць, як у свае законныя правы ўступіць восень, а потым і зіма. Але, нягледзячы на тое, што працягласць дня скароціцца, маладому пакаленню Карэліччыны будзе чым сябе заняць: аб планах і мерапрыемствах на другое паўгоддзе расказаў першы сакратар РК ГА “БРСМ” Яўгеній Пархамовіч.
Ужо традыцыйным мерапрыемствам для рэгіёна стане правядзенне сямейнага раённага этапу сельскагаспадарчага конкурса “Валадар вёскі”, пераможцы якога пазней прадставяць наш раён на вобласці.
У ліпені-жніўні бягучага года юнакі Карэліччыны прымуць ўдзел у рэспубліканскім праекце “Моладзь за ўраджай”, у рамках якога праходзіць спаборніцтва сярод маладзёжных уборачных экіпажаў і маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа пры ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. Дарэчы, галоўнай мэтай конкурса з’яўляецца не толькі павышэнне прадукцыйнасці працы маладых працаўнікоў вёскі, але і папулярызацыя сельскагаспадарчых прафесій, такіх неабходных нашаму раёну.
У трэцім квартале БРСМ рыхтуе аўтафестывалі па дрыфце і аўтазвуку, а таксама конкурсы “Аўталедзі” і “Аўтамэн”, якія праводзяцца дзеля таго, каб далучыць моладзь да актыўнага адпачынку, папулярызаваць аматарскі аўтаспорт, не дапускаць дарожна-транспартнага траўматызму і павысіць прафесійны ўзровень вадзіцеляў.
У верасні для аматараў інтэлектуальнай дзейнасці будзе арганізавана гульня «Scince Quiz», якая прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адкрые свае дзверы і міжнародны маладзёжны лагер «Бе-LА-Русь», у якім адпачнуць рабяты з Беларусі, Латвіі і Расіі.
Не стане выключэннем у бягучым годзе і работа студэнцкіх будатрадаў, у якіх плануецца задзейнічаць каля двухсот юнакоў і дзяўчат.
Вядома, мы пералічылі далёка не ўсё, але і гэтага дастаткова, каб зразумець: год будзе насычаным. А вось ляжаць на канапе ці праводзіць свой час весела і актыўна, – безумоўна, выбіраць вам.
Вікторыя КАСЦЮК