Художники Кореличчины рисуют усадьбы района в рамках пленэра

У Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі дадзены старт правядзенню адкрытага раённага конкурсу-пленэра мастакоў «Шлях да майстэрства».

Арганізатары пленэру-конкурсу — аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, аддзел рамесніцкай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамёстваў» ДУ «Карэліцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».

Да яго ўдзельнікаў са шчырымі словамі пажаданняў звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Іна Санчук. Прамоўца выказала спадзяванне на тое, што тэма малой радзімы знойдзе шырокае адлюстраванне ў іх мастацкіх творах, а таксама падзякавала ўсіх ўдзельнікаў, якія адклікнуліся паўдзельнічаць у дадзеным мерапрыемстве.
Дырэктар установы Дзмітрый Арцюх правёў экскурсію па залах раённага краязнаўчага музея, паведаў пра яго гісторыю, падрабязна спыніўся на макеце сядзібы вёскі Вобрына Дуніна-Раецкіх у пасёлку Першамайскім Карэліцкага раёна. Дарэчы, менавіта сюды падчас конкурсу-пленэра накіруюцца мастакі, а яшчэ іх чакае аграсядзіба Райца.

Што ж, пажадаем мастакам натхнення і творчых поспехаў. Няхай сустрэчы з любымі сэрцу куточкамі Карэліччыны стануць незабыўнымі і знойдуць адлюстраванне на іх палотнах!

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Лізаветы МУЦІЛОВІЧ