Дарагія ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, паважаныя жыхары Карэліцкага раёна, з Днём Незалежнасці!

? Паважаныя жыхары Карэліччыны,ветэраны вайны!

Ад усяго сэрца віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзем з дня вызвалення нашай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Не меркне слава бацькоў і дзядоў, якія адстаялі ў жорсткай барацьбе з ворагам свабоду і незалежнасць Радзімы. Мы, хто жыве цяпер, з’яўляемся нашчадкамі сваіх гераічных продкаў, якія выратавалі Айчыну ад прыгнятальнікаў, адрадзілі з попелу гарады і вёскі, якія стварылі магутны прамысловы патэнцыял і развітую сельскую гаспадарку. Гэта стала трывалым падмуркам для пабудовы суверэннай беларускай дзяржавы. Мы ніколі не забудзем сваіх герояў, якім абавязаны магчымасцю жыць, акультурваць сваю зямлю і гадаваць дзяцей. Дзень Незалежнасці — сапраўды вялікая ўрачыстасць, якая выклікае пачуццё гонару за свой народ — народ-воін, народ-працаўнік, народ-пераможцу. Няхай яго слаўны гістарычны шлях заўсёды натхняе нас на новыя здзяйсненні і перамогі.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

? Дарагія ветэраны, паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам краіны і з нагоды 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам дапамагае нашай роднай зямлі развівацца і квітнець.

? Дарагія ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны!

Дзякую за тое, што вы змаглі выстаяць, вынесці на сваіх плячах увесь цяжар самай страшнай вайны, абаранілі краіну ў часы ваеннага ліхалецця і аднавілі яе ў пасляваенныя гады.
Ад усёй душы жадаю усім жыхарам раёна моцнага здароўя, шчасця, дабра, дастатку, міру, веры ў свае сілы, поспехаў у справах і пачынаннях.

Вольга ПАПКО,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
па Навагрудскай выбарчай акрузе № 57

? Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы!

3 пачуццём вялікай павагі і сардэчнасці маем гонар павіншаваць вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-й гадавінай вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Гэта свята — сімвал адзінства нашага грамадства, мужнасці і гераізму ветэранаў вайны, жывых сведкаў гісторыі, адданых сыноў сваёй Айчыны, пераемнасці пакаленняў і павагі традыцый дзеля міру, дабрабыту і спакойнага жыцця.

Жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця. Няхай кожны пражыты дзень будзе напоўнены радасцю, цяплом, толькі пазітыўнымі эмоцыямі і поспехамі ў любых пачынаннях на карысць нашай Радзімы. Душэўнай вам раўнавагі, жыццёвай энергіі, святочнага настрою.

Карэліцкая раённая ветэранская арганізацыя