У Дзень Незалежнасці любімай Беларусі Карэліччына дзякуе за мірнае неба і шырока святкуе ўсім раёнам 75 год вызвалення (фота+відэа)

Сёння, 3 ліпеня, у Карэлічах пад мірным небам, на вятрах свабоды ўзлятаюць увысь сцягі, адусюль даносяцца віншаванні, да помнікаў дарослыя і дзеці нясуць кветкі, а ў дамы тых, хто перажыў страшныя гады ваеннага ліхалецця і здабыў нам Перамогу, — словы падзякі і пажаданні здароўя і дабрабыту. Адной вялікай і дружнай сям’ёй наша зямля шырока і з радаснымі сэрцамі святкуе Дзень Незалежнасці любімай Беларусі і 75 год вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

З самага ранку на плошчы 17 Верасня сабралася шмат жыхароў нашага раёна, прыехалі госці як з розных куткоў Беларусі, так і замежныя дэлегацыі з Латвіі і Расіі. Карэлічы сустракалі ўсіх у святочным ўбранні і выдатным настроі.

Распачаліся ўрачыстасці ў райцэнтры з тэатралізаванага шэсця-прадстаўлення «Ганарымся табой, Беларусь!», якое адкрылі мажарэткі Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў. Шырокай калонай прадстаўнікі маладога і старэйшага пакаленняў, розных арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў і грамадскіх аб’яднанняў Карэліччыны рушылі да мемарыяльнага комплексу «Зорка».

У гэтым знакавым для кожнага карэліччаніна месцы прысутных чакала анімацыйная праграма «Памяць часу непадуладна». Пастаноўка паказала некалькі драматычных гісторый ваенных часоў і кранула сэрца кожнага, адначасова нагадала, як шмат каштавала Перамога нашаму народу і якое шчасце жыць сёння ў суверэннай і незалежнай краіне і смела глядзець у будучыню.

Фота Ларысы ШУГЛІ

Пра вечныя каштоўнасці і бессмяротны подзвіг салдат Вялікай Айчыннай вайны гаварыў і старшыня Карэліцкага райвыканкама Віктар Шайбак: «Нас сабрала больш чым свята, для беларусаў гэта сімвал святой памяці, велічы народнага духу і нацыянальнага гонару. Гэта дзень, які з’яднаў у сабе такія паняцці, як вызваленне, перамога і незалежнасць. Бо наш народ вытрымаў усе цяжкія выпрабаванні вайны і застаўся нескароным, моцным духам і верным роднай зямлі. І сёння Беларусь памятае герояў мінулага, яны жывуць у сэрцы кожнага з нас. Мы – нашчадкі тых, хто ўмеў перамагаць, а значыць, здольныя адолець усе цяжкасці, прыняць любыя выклікі часу і дасягнуць самых высокіх мэтаў на славу роднага краю!»

Святкаванне Дня Незалежнасці працягнулася на плошчы 17 Верасня. Тут гледачы сталі сведкамі напоўненага моцнымі і палымянымі эмоцыямі тэатралізаванага прадстаўлення «Памяць светлую час захоўвае». Артысты падрыхтавалі надзвычай глыбокую і самабытную пастаноўку, якая яркім мастацкім словам расказала пра шлях нашага народа да незалежнасці.

А ў межах праграмы «Славім імя тваё, Беларусь!» адбылося ўзнагароджванне перадавікоў народнай гаспадаркі і акцыя грамадскіх аб’яднанняў «75 мірных гадоў».

Сапраўды, Дзень Незалежнасці — выдатная нагода, каб ушанаваць руплівую і самаадданую працу карэліччан і ўручыць заслужаныя ўзнагароды героям мірнага жыцця. Гэта падкрэсліў у звароце да прысутных на свяце старшыня Карэліцкага райвыканкама Віктар Шайбак: «Наш край багаты людзьмі, якія ўкладваюць душу ў зямлю, маюць да яе асаблівую ласку і славяць Карэліччыну сваімі працоўнымі подзвігамі на ўсю вобласць і рэспубліку. Мы ўдзячныя вам, нашы перадавікі, за такія адносіны да сваіх прафесійных абавязкаў, за тое, што не шкадуеце сіл і часу, каб наш родны кут квітнеў і развіваўся!»

Ганаровыя граматы Карэліцкага райвыканкама атрымалі: жывёлавод КСУП «Царука» Таццяна Гінак, трактарыст-машыніст СВК «Жухавічы» Юрый Гомза, трактарыст-машыніст СВК «Маяк-Заполле» Леанід Дзічко, вадзіцель ААТ «Карэліцкая сельгастэхніка» Генадзій Краскоўскі, настаўнік хіміі і фізікі ДУА»Райцаўскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа» Таццяна Кулак, трактарыст–машыніст КСУП «Цырын-Агра» Леанід Лазарчык, трактарыст-машыніст КСУП «Племзавод «Карэлічы» Арцём Лазінскі, вадзіцель Карэліцкага РУП ЖКХ Сяргей Мазур, вадзіцель КУСП «Чарняхоўскі-Агра» Аляксандр Матусевіч, трактарыст-машыніст КСУП «Лукі-Агра» Ігар Мардзіловіч, трактарыст-машыніст КСВУП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская» Мікалай Пілецкі, трактарыст-машыніст СВК «Свіцязянка-2003» Віктар Чубрык, трактарыст-машыніст КСУП «Малюшычы» Віктар Шыш.

Падзячнымі пісьмамі старшыні Карэліцкага райвыканкама ўзнагародзілі: старшага майстра Карэліцкага раёна газазабеспячэння Сяргея Бумая, трактарыста–машыніста КСУП «Цырын-Агра» Сямёна Гіля, жывёлавода КСВУП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская» Наталлю Гібкую, настаўніка па класу баяна УА «Мірская дзіцячая школа мастацтваў» Наталлю Дасько, аператара машыннага даення СВК «Жухавічы» Марыну Зарубайка, аператара машыннага даення КСУП «Лукі-Агра» Наталлю Крапіўніцкую, упраўляючую жывёлагадоўчага комплекса «Машэвічы-Руднікі» КСУП «Малюшычы» Алену Кавальчук, прыёмшчыка заказаў комплекснага прыёмнага пункта г.п.Мір Карэліцкага УКП БАН Святлану Квятко, кухонную рабочую ААТ «Карэлічы-Лён» Вольгу Маліноўскую, жывёлавода КСУП «Царука» Генадзія Пешко, трактарыста-машыніста КСУП «Царука» Сяргея Самца, жывёлавода СВК «Свіцязянка-2003» Святлану Урбановіч, трактарыста-машыніста КСУП «Племзавод «Карэлічы» Васілія Філіповіча, жывёлавода СВК «Свіцязянка-2003» Ларысу Хілевіч, трактарыста-машыніста СВК «Маяк-Заполле» Мікалая Чубрыка, вадзіцеля аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца» Віктара Шчэмера, трактарыста-машыніста КУСП «Чарняхоўскі-Агра» Віктара Шыманскага, а таксама — электраманцёраў ахоўна-пажарнай сігналізацыі Гродзенскага абласнога камбіната супрацьпажарных работ Яна Розіна і Андрэя Савашынскага.

Асаблівых слоў заслужылі ў гэты дзень перадавікі ў час вясенняй сяўбы. Пераможцам у спаборніцтве сярод гаспадарак па выніках вясенне-палявых работ стаў СВК «Свіцязянка-2003». За асабістыя высокія дасягненні гучнымі апладысментамі і грашовымі прэміямі віталі: вадзіцеля СВК «Маяк-Заполле» Аляксандра Жукоўскага, трактарыста-машыніста КСУП «Лукі-Агра» Андрэя Штэйна, трактарыста-машыніста СВК «Маяк-Заполле» Аляксандра Коўжуця, трактарыста-машыніста СВК «Свіцязянка-2003» Аляксандра Кадлубая, трактарыстаў-машыністаў СВК «Жухавічы» Рамана Усцюжаніна і Васілія Пучко, трактарыста-машыніста КСВУП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская» Міхаіла Харуту, трактарыста-машыніста СВК «Свіцязянка-2003» Мікалая Карпейчыка.

Чакалі аграрыяў і віншаванні ад старшыні райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірыны Пянькоўскай. Граматамі і падарункамі былі ўзнагароджаны: трактарыст-машыніст СВК «Маяк-Заполле» Валерый Шэўка, трактарыст-машыніст КСУП «Малюшычы» Аляксандр Гіз, трактарыст-машыніст КСУП «Племзавод «Карэлічы»Васілій Лазінскі, палявод КСУП «Лукі-Агра» Дзмітрый Бесараб, трактарыст-машыніст КСУП «Царука» Дзмітрый Рэуцкі, трактарыст–машыніст КСУП «Цырын-Агра» Іван Дзем’яновіч, трактарыст-машыніст СВК «Жухавічы» Мікалай Ігнацік, трактарыст-машыніст СВК «Свіцязянка -2003» Валерый Калеснік, трактарыст-машыніст КУСП «Чарняхоўскі-Агра» Аляксандр Кныш, трактарыст-машыніст КСВУП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская» Андрэй Радзевіч.

Запомнілася ўрачыстая праграма шчырымі прывітаннямі і падарункамі карэліцкай зямлі ад замежных дэлегацый з гарадоў-пабрацімаў.

Дэпутат, дырэктар Тукумскай спартыўнай школы Сяргей Кавалёў з латвійскага Тукумса прывёз сажанцы ружовых кустоў, каб наш райцэнтр з кожным годам станавіўся яшчэ больш прыгожым і ўтульным: «Нашы паездкі ў Карэліцкі раён дорацьтак шмат прыемных момантаў. Мы, сапраўды, прыязджаем да вас як да родных людзей. Хай заўсёды над вашым гасцінным краем будзе мірнае неба, а ў кожнага з вас тое, што нельга купіць за грошы, – спакой, шчасце, здароўе і любоў!»

Падзякавала Карэліччыне за 25 год моцных і цёплых сяброўскіх адносін кіраўнік гарадской акругі расійскага Краснагорска Эльміра Хаймурзіна: «Свет за гэтыя дзесяцігоддзі вельмі змяніўся, а наша сяброўства – не. Мы радыя, калі вы да нас прыязджаеце ў госці, ды і самі любім наведваць ваш край. Дарэчы, зараз карэліцкія дзеці адпачываюць у нас. І лінейка для іх на Дзень Незалежнасці Беларусі пачалася з віншаванняў усяго лагера. Мы вас, шаноўныя карэліччане, вельмі любім і ў такое вялікае свята жадаем кожнаму дабрыні, святла, плёну ва ўсім, хай справы ладзяцца, а душа радуецца!»

Свята адчувалася не толькі на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы. Гасцей урачыстасці чакала шмат адмысловых прапаноў цудоўна правесці час: горад майстроў «З крыніцы талентаў народных», фотазона «Скарбы сялянскай хаты», тэматычная пляцоўка «Гэта ўсё Беларусь – гэта спадчына наша».

Таленавітых юнакоў і дзяўчат паклікаў за мальберты маладзёжны фэст «Творчасць сучаснай Беларусі».

Самыя спартыўныя карэліччане накіраваліся на гарадскі стадыён, каб выпрабаваць сябе ў спаборніцтвах. У гандболе сышліся дзве каманды – дарослыя і моладзь, перамогу святкавалі юныя спартсмены. Запаветны кубак у футболе заваявалі прадстаўнікі СВК «Жухавічы», якія ў вострай барацьбе адолелі моцных супернікаў з СВК «Свіцязянка-2003» . І, як знакавы сімвал для дня святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, над гульцамі і балельшчыкамі лунаў бусел.

Аматараў народнай творчасці сабраў конкурс на лепшую беларускую ляльку «Беларусачка». Тут перамаглі прыгажуні, зробленыя з прыроднага матэрыялу Марыяй Мялешка, з гліны — Таццянай Купрас, з тэкстылю — Людмілай Ложачнік.

Смачна і весела было на кулінарным фэсце «Стравы па-карэліцку» на падворках сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Як і на 9 Мая, на Дзень Незалежнасці на плошчы 17 Верасня асаблівую ўвагу прысутных заслужыла Сцяна Памяці, на якой размясціліся партрэты нашых землякоў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Канцэрт творчых калектываў раёна сабраў удзельнікаў свята ў цэнтры Карэліч.

А кульмінацыяй дзённай праграмы стаў «Вальс Перамогі» у выкананні 75 прыгожых пар карэліччан. Дарэчы, танцавальная акцыя прайшла ва ўсіх раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці.

Святочны вечар у Карэлічах адкрыў флэшмоб «Мы ўсе дзеці твае, Беларусь!». Ён плаўна перайшоў у акцыю «Беларускі сучасны касцюм», падчас якой у дэталях была прадэманстравана заўжды актуальная мода. Гледачы ацанілі гучнымі апладысментамі этнаматывы ў сучасным адзенні і аксесуарах.

Не абышлося і без музыкі. Канцэрт «Квітней пад сонцам, Беларусь мая!» з удзелам артыстаў айчыннай эстрады Наталлі і Андрэя Язвінскіх зарадзіў гасцей свята энергіяй і пазітыўным настроем.

Радасна і гучна Карэлічы падтрымалі ўсебеларускую патрыятычную акцыю «Спяваем гімн разам», якую завяршыў феерверк.

Але ніхто не спяшыў разыходзіцца. Ды і як, калі на сцэне выступаў горача любімы ў нашых краях эстрадны калектыў «Art — Snezh». Пасля чаго настаў час усенароднай дыскатэкі.

 

Сёлетні Дзень Незалежнасці абудзіў у нашых сэрцах так шмат важных пачуццяў – гонару, радасці і падзякі, а яшчэ моцнае жаданне захаваць здабыткі мінулага і імкнуцца насуперак усяму да лепшага для сябе і сваёй роднай зямлі.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара, Іны ЛЕЙКА, Лізаветы МУЦІЛОВІЧ і Вікторыі КАСЦЮК
Відэа Лізаветы МУЦІЛОВІЧ