Пашут, сеют, убирают. На кореличских полях полным ходом идут полевые работы
Жніво скончылася, а капанне цукровых буракоў і ўборка кукурузы яшчэ не пачаліся. Аднак у аграрыяў Карэліччыны асенніх работ больш чым дастаткова:
? уборка саломы зерневых і зернебабовых культур. На сённяшні дзень аграрыі раёна актыўна працуюць у гэтым накірунку: на раніцу 27 жніўня ад саломы вызвалена 16639 га палёў, што складае 83% ад неабходных да ўборкі плошчаў. Засталося ўбраць 3320 га. На 1051 га салома запрасавана ў рулонах, 2269 га – у валках;
? ворыва глебы пад сяўбу азімых зерневых культур. Па стану на раніцу 27 жніўня ў раёне ўзарана 7487 га , альбо 50% ад запланаваных 14910 га;
? сяўба азімага рапсу. З пастаўленай задачай пасеяць 2450 га алейнай культуры аграрыі раёна справіліся на 97%, ці паклалі ў глебу насенне на 2386 га. 7 з 10 гаспадарак раёна завяршылі закладку ўраджаю будучага года;
? нарыхтоўка кармоў. Па даных райсельгасхарчу, на 27 жніўня гаспадаркамі раёна нарыхтавана 9121 тона сена, закладзена 133798 тоны сенажу. Нарыхтоўку кармоў з траў трэцяга ўкосу працягваюць аграрыі СВК “Маяк-Заполле”, СВК “Свіцязянка-2003”, СВК “Жухавічы”, КСУП “Племзавод Карэлічы”.
Аксана ЯНУШ
Фота аўтара