19 октября Кореличский район участвует в акции «Чистый лес». Присоединяйтесь!

Рэспубліканская акцыя “Чысты лес”, прысвечаная Году малой радзімы, стартуе ў Беларусі 19 кастрычніка.

Як расказаў намеснік дырэктара Навагрудскага лясгаса Аляксандр Дасько, на працягу дня валанцёры змогуць дапамагчы лясгасам ва ўборцы несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў у лясах, вакол населеных пунктаў, на добраўпарадкаванні месцаў масавага адпачынку насельніцтва. Калектыў Навагрудскага лясгаса запрашае мясцовыя органы выканаўчай і распарадчай улады, дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, а таксама ўсіх неабыякавых людзей далучыцца да акцыі.

Дадатковую інфармацыю па месцы і часу збору ўдзельнікаў, а таксама месцы правядзення акцыі можна атрымаць па тэлефонах лясгаса: 8(01597)29919, 8(01597)20856 альбо ў бліжэйшым лясніцтве.

Іна ЛЕЙКА