Карэліччына віншуе работнікаў і ветэранаў аўтамабільнага транспарту і дарожнай службы!
?? Паважаныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай службы!
Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём аўтамабіліста і дарожніка!
Сёння аўтамабільны транспарт з’яўляецца найважнейшым звяном у транспартным комплексе — на яго долю прыпадаюць асноўныя аб’ёмы перавозімых грузаў і пасажыраў. Добрасумленная і надзейная праца аўтатранспарту шмат у чым вызначае ўстойлівае функцыянаванне прадпрыемстваў усіх галін, жыццядзейнасць пасёлка і раёна, забяспечвае дзелавыя і культурныя патрэбы жыхароў.
Аднак паспяховая праца аўтатранспартнай сістэмы была б немагчымая без дакладных, аператыўных дзеянняў дарожнай службы. Ва ўмовах пастаянна ўзрастаючых грузапатокаў робіцца ўсё магчымае, каб у любы час года па нашых дарогах быў забяспечаны камфортны і бяспечны праезд.
Дзякуем вам за самаадданую працу, такую нялёгкую, але такую патрэбную жыхарам Карэліцкага раёна і ўсім, хто прыязджае да нас у госці. Жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту вашым сем’ям, поспехаў, вытворчых перамог і працвітання калектывам.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў