Кореличские аграрии вышли в лидеры кормозаготовительной кампании Гродненской области
Набліжаецца да завяршэння другі месяц каляндарнай восені, за які карэліцкімі аграрыямі выкананы вялікі аб’ём сельскагаспадарчых работ.
Па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на раніцу 25 кастрычніка працаўнікі раёна дасягнулі наступных паказчыкаў:
? – зябліва ўзнята на 8069 га, што складае 46% ад неабходных 17412 га. Пад лён узарана 1872 га;
? – убрана 2473 га цукровых буракоў, альбо 70% ад запланаваных 3550 га. Накапана 131891 тона салодкіх караняплодаў, з якіх 102911 тон адпраўлена на перапрацоўку. Сярэднераённая ўраджайнасць складае 549 ц/га. Найбольшую колькасць салодкіх караняплодаў на круг збіраюць у СВК “Свіцязянка-2003”, СВК “Маяк-Заполле” і КСУП “Лукі-Агра”, дзе ўраджайнасць на ўзроўні 670 ц/га, 630 ц/га і 610 ц/га адпаведна;
? – насілас здробнена 5110 га, што складае амаль 100-працэнтны вынік. У сіласныя траншэі закладзена 172242 тоны зялёнай масы пры сярэдняй ураджайнасці па раёне 337 ц/га. На зерне абмалочана 888 га царыцы палёў, намалочана 10011 тон кукурузных зярнят пры сярэднераённай ураджайнасці 113 ц/га;
? – па выніках корманарыхтоўчай кампаніі бягучага года карэліцкія аграрыі атрымалі 30,3 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы, што з’яўляецца найлепшым вынікам на Гродзеншчыне.
Аксана ЯНУШ
Фота аўтара