Начальник Кореличского ДРСУ-158 Николай Кадлубай рассказывает о трудовых буднях дорожников района
У летнюю спякоту альбо марозным зімовым днём яны сумленна нясуць сваю вахту, сочаць за станам дарог раёна, нястомна клапоцяцца аб тым, каб кожны вадзіцель адчуваў сябе камфортна і ўпэўнена. Яны работнікі Карэліцкага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення-158, якія стаяць на парозе значнай даты для ўсёй дарожнай галіны Гродзеншчыны – 75-годдзя ўтварэння КУП “Гроднааблдарбуд”. Напярэдадні прафесійнага свята начальнік Карэліцкага ДРБУ-158 Мікалай Кадлубай расказаў аб тым, якімі клопатамі напоўнены працоўныя будні работнікаў дарожна-будаўнічай сферы Карэліччыны.
? – Мікалай Мікалаевіч, што зроблена работнікамі ўпраўлення ў бягучым годзе дзеля паляпшэння дарожнага руху ў раёне?
– Адным з найбольш значных аб’ектаў, работы на якім былі завершаны летам бягучага года, з’яўляецца мадэрнізацыя вуліцы Танкістаў у г.п. Мір. Да таго ж быў праведзены бягучы рамонт участка аўтадарогі Палужжа-Машэвічы-Прылукі працягласцю 4,8 км, на якім работнікі дарожнага ўпраўлення спачатку выраўнялі асфальтавае пакрыццё, затым правялі паверхневую апрацоўку друзам па бітумнай эмульсіі. Амаль завершаны работы па капітальнаму рамонту ўчастка аўтадарогі Карэлічы-Валеўка-Наваельня. На сённяшні дзень работнікі ўпраўлення працуюць на ўчастку дарогі Беразавец-Лукі-Далматаўшчына, дзе ажыццяўляецца бягучы рамонт. Да таго ж мы працуем па прамых дамовах з арганізацыямі раёна. Менавіта такім чынам былі заасфальтаваны ўчастак вуліцы Прытыцкага і дзве аўтастаянкі па вуліцы Гастэлы. Апроч таго, дарожнікі займаюцца ўтрыманнем дарог, якое залежыць ад сезоннасці. Узімку — гэта барацьба з зімовай слізкасцю, апрацоўка дарожнага пакрыцця супрацьгалалёднымі матэрыяламі. Вясна — гэта падрыхтоўка аўтадарог да эксплуатацыі ў вясенне-летні перыяд. Летам праводзіцца падрыхтоўка аўтадарог да эксплуатацыі ў вясенне-летні перыяд. Летам праводзіцца абкос прыдарожнай паласы.
? – Думаю, аб выніках працы калектыву ўпраўлення яскрава сведчаць фінансава-эканамічныя паказчыкі.
– Безумоўна, калі калектыў зладжана працуе на агульны вынік, тады і лічбы гавораць самі за сябе. Так, за 9 месяцаў бягучага года выручка ад рэалізацыі склала 264 тысячы рублёў, узровень рэнтабельнасці – 11,8%, чысты прыбытак – 121 тысяча рублёў. Аб’ём работ, выкананых асабістымі сіламі з улікам рэалізацыі прадукцыі асабістай вытворчасці, склаў 2991,2 тысячы рублёў.
? – Мікалай Мікалаевіч, які ён, калектыў ДРБУ-158?
– На сённяшні дзень ва ўпраўленні працуюць 73 чалавекі. Некаторыя з іх маюць шматгадовы стаж, 30-40 гадоў. Гэта той касцяк, які дасканала ведае ўчастак даручанай работы і поўнасцю з ім спраўляецца. Не адступаючы ад добрых традыцый, напярэдадні прафесійнага свята лепшыя работнікі, якія ўнеслі вялікі асабісты ўклад ў развіццё дарожнай сеткі Гродзенскай вобласці, узнагароджаны Ганаровымі граматамі КУП “Гроднааблдарбуд” і грашовымі прэміямі. Гэта галоўны бухгалтар ДРБУ-158 Ірына Кротава, вядучы інжынер ДРБУ-158 Наталля Малахоўская, вадзіцель аўтамабіля ДРБУ-158 Міхаіл Буцкевіч, дарожны рабочы ўпраўлення Мікалай Гоцка.
? – Вашы пажаданні калектыву ДРБУ-158 напярэдадні прафесійнага свята.
– Работа дарожнікаў цяжкая і складаная, якая выконваецца пры любых капрызах надвор’я. Хочацца выказаць словы ўдзячнасці калектыву ўпраўлення за добрасумленную і адказную працу. Моцнага ўсім здароўя, дабрабыту, цярпення, сямейнай гармоніі і поспехаў у працы. Няхай яна будзе высока ацэнена жыхарамі раёна і заўсёды застаецца запатрабаванай.
Аксана ЯНУШ
Фота аўтара