22 снежня – Дзень энергетыка. Карэліччына віншуе!
? Паважаныя энергетыкі, ветэраны галіны! ?
Віншуем вас з прафесійным святам!
У гэты дзень мы ўшаноўваем людзей, дзякуючы якім атрымліваем цяпло і святло ў нашы дамы, ад якасці працы якіх залежыць бесперабойная дзейнасць прамысловых прадпрыемстваў, функцыянаванне сацыяльных і дзяржаўных устаноў, штодзённае жыццё кожнага з нас.
Самаадданая праца энергетыкаў, памножаная на высокі прафесіяналізм многіх спецыялістаў, якія працуюць у гэтай найважнейшай галіне краіны, дазваляе вырашаць задачы дзяржаўнай важнасці па нарошчванні энергетычнага патэнцыялу.
У дзень прафесійнага свята жадаем вам, паважаныя энергетыкі Карэліччыны, далейшых поспехаў у рэалізацыі ўсіх пачынанняў на карысць развіцця раёна, вобласці і краіны, моцнага здароўя і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў