В 2020 году пять семей получат ключи от собственного жилья в агрогородке Райца
За 9 апошніх гадоў на вуліцы Гастэлы ў аграгарадку Райца было пабудавана больш за 20 асобных дамоў. Шчаслівымі навасёламі сталі работнікі СВК “Свіцязянка-2003”. Аднак на дасягнутым кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства не спыняецца і працягвае забяспечваць працаўнікоў гаспадаркі асабістымі квадратнымі метрамі.
У 2018 годзе на вуліцы Гастэлы былі ўзведзены тры аднакватэрныя дамы, якія здалі пад ключ будаўнікі ААТ “Гроднажылбуд”. Дарэчы, у сферы будаўніцтва фірма працуе каля 50 гадоў і займаецца ўзвядзеннем адна- і шматпавярховых жылых дамоў, а таксама рэканструкцыяй будынкаў.
– Летась мы засталіся задаволены якасцю і тэрмінамі выканання будаўнічых работ. Менавіта таму сёлета аддалі перавагу таксама гэтай будаўнічай кампаніі, – адзначыў старшыня СВК “Свіцязянка-2003” Уладзімір Галавач. – На вуліцы Першамайскай, дзе вызваліўся зямельны ўчастак пасля зносу пустуючага будынка, будзе пабудаваны аднакватэрны жылы дом плошчай 81,4 квадратных метра. На вуліцы Гастэлы з’явяцца два двухкватэрныя дамы. Кошт жылля разам з добраўпарадкаваннем прылягаючай тэрыторыі складзе прыкладна 862 тысячы рублёў. Дамы будуць поўнасцю гатовыя для пражывання, з усімі камунікацыямі і ўнутранай аддзелкай. Новым гаспадарам застанецца адно – паклеіць шпалеры на свой густ.
Будаўнічыя работы па ўзвядзенні новых дамоў у Райцы пачаліся прыкладна тры тыдні таму. на вуліцах Гастэлы і Першамайскай заліты фундаменты пад будучае жыллё і ажыццяўляецца мантаж.
– На аб’ект дастаўляем ужо гатовыя бакавыя панэлі, якія з’яўляюцца сценамі дома, – адзначае начальнік будаўнічага ўчастка ААТ “Гроднажылбуд” Аляксандр Кунцэвіч якраз у той час, калі аўтамабільны кран разгружае дастаўленыя на будпляцоўку элементы зборна-шчытавой канструкцыі. – На мантаж такога дома ідзе прыкладна чатыры дні. Пасля таго, як будынак будзе накрыты дахам, можна прыступаць да ўнутранай аддзелкі. Безумоўна, фасадныя работы будуць ажыццяўляцца пры спрыяльных умовах надвор’я. Тэрмін здачы жылля прыпадае на вясну 2020 года.
Па словах начальніка будаўнічага ўчастка ААТ “Гроднажылбуд, дамы зборна-шчытавой канструкцыі надзвычай цёплыя за кошт унутранага ўцяплення экаватай і знешняга – метадам “тэрмафутра”. Увогуле, новыя кватэры будуць утульнымі, прасторнымі і камфортнымі для пражывання.
Аксана ЯНУШ
Фота аўтара
✏ Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup.
? Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» — это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
? Телеграм-канал «Гродно Медиа Group», ищите только самые интересные новости по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup.