Почет и уважение передовикам района. В Кореличах чествовали лучших тружеников села и работников всех сфер народного хозяйства (фото+видео)

На сучасным этапе Карэліччына ўпэўнена рухаецца наперад, дасягаючы высокіх паказчыкаў у розных сферах дзейнасці. Залогам поспеху з’яўляюцца прафесіяналізм і майстэрства, адданасць і вернасць абранай справе, мэтанакіраванасць і працавітасць жыхароў раёна. Менавіта яны, перадавікі сельскай гаспадаркі, перапрацоўчай прамысловасці і сацыяльна-культурнай сферы, сталі галоўнымі героямі раённага свята “Гонар і пашана па працы”.

 У фае раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці з самай раніцы завіхаліся над афармленнем выстаў прадукцыі і тэматычных фотазон работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна. Стэнды з фотаздымкамі яскрава дэманстравалі яркія моманты працоўных будняў аграрыяў, медыкаў, педагогаў і культработнікаў раёна. Пакінуць шчырыя пажаданні любай Карэліччыне з асабістым подпісам змаглі ўсе жадаючыя, прыняўшы ўдзел у акцыі “З любоўю да малой радзімы”, арганізаванай Карэліцкім маладзёжным цэнтрам культуры.

Адкрываючы раённы злёт перадавікоў, старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў агучыў дасягненні мінулага года і выказаў шчырыя словы падзякі за плённую працу аграрыям Карэліччыны, работнікам перапрацоўчых прадпрыемстваў, сацыяльна-культурнай сферы.

– 2019 год адышоў у гісторыю. Аднак у нашай памяці застануцца яго яркія падзеі, поспехі і дасягненні, – адзначыў кіраўнік мясцовай вертыкалі ўлады. – Разам з усёй краінай Карэліччына маштабна адзначыла 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пры высокай актыўнасці выбаршчыкаў у раёне прайшлі выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Па словах Генадзія Шатуева, галоўнае багацце карэліцкай зямлі – гэта людзі. Кожны з працаўнікоў Карэліччыны ўносіць асабісты ўклад у развіццё раёна і спрыяе павелічэнню яе дабрабыту. Вынікі старання карэліччан відавочны: наш раён займае высокія пазіцыі ў вобласці. Так, на Гродзеншчыне Карэліцкі раён займае трэцяе месца па валаваму збору зерня і другое – па ўраджайнасці зерневых культур. Найвышэйшую ўраджайнасць збожжавых атрымалі хлебаробы СВК “Маяк-Заполле” (72,2 ц/га), КСУП “Племзавод Карэлічы” (64,1 ц/га) і СВК “Жухавічы” (64 ц/га). Валавы збор цукровых буракоў у раёне склаў 213 тысяч тон у заліковай вазе, што з’яўляецца другім вынікам у раёне. Сярэдняя ўраджайнасць у 600 ц/га стала трэцім паказчыкам у вобласці. Лідарамі з’яўляюцца СВК “Свіцязянка-2003” (746 ц/га), СВК “Маяк-Заполле” (722 ц/га) і СВК “Жухавічы” (674 ц/га).

Валавая вытворчасць малака склала 81226,4 тоны, сярэдні надой на карову – 6177 кг. Сярод раёнаў Гродзенскай вобласці Карэліцкі раён займае пятае месца па валавай вытворчасці сыравіны і чацвёртае па сярэднім надоі на рагулю. Бясспрэчнымі перадавікамі малочнай галіны раёна з’яўляюцца СВК “Свіцязянка-2003”, СВК “Жухавічы” і СВК “Маяк-Заполле”, дзе ад каровы надоена 9613 кг, 7872 кг і 7571 кг малака адпаведна.

На працягу ўсяго ўрачыстага мерапрыемства на святочную сцэну ўзнімаліся тыя карэліччане, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё раёна. Былі сярод іх і зусім юныя жыхары раёна, чые імёны занялі ганаровае месца на дзіцячай Дошцы пашаны. Пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку пашаны, Ганаровыя граматы райвыканкама, Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама – шэраг узнагарод уручаны прадстаўнікам розных прафесій. Эстафету віншаванняў працягнуў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Анатолій Коршун, які падвёў вынікі сельскагаспадарчых спаборніцтваў. Так, пераможцам у спаборніцтве па вытворчасці цукровых буракоў прызнаны СВК “Жухавічы”, старшыня якога Дзмітрый Янкоўскі ўзнагароджаны пераходным прызам імя Героя Сацыялістычнай Працы Я. І. Фаменкі.

СВК “Свіцязянка-2003” на чале са старшынёй Уладзімірам Галавачом прызнаны гаспадаркай “Высокай культуры земляробства”. Сельгаспрадпрыемству ўручаны пераходны прыз імя Героя Сацыялістычнай Працы Н. С. Трускоўскай. Да таго ж СВК “Свіцязянка-2003” атрымаў ганаровае званне гаспадаркі “Высокай культуры жывёлагадоўлі” і ўдастоены пераходнага прыза імя Героя Сацыялістычнай Працы Т. У. Чубрык.

Пераможцамі ў спаборніцтве сярод малочна-таварных фермаў па вытворчасці малака прызнаны МТФ “Літараўшчына” і МТК “Райца-2” СВК “Свіцязянка-2003”, дзе надой на карову склаў 9766 кг і 9759 кг малака адпаведна. Упраўляючыя фермаў узнагароджаны Дыпломамі Карэліцкага райвыканкама і грашовымі прэміямі.

Пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці прызнаны:

сярод гаспадарак раёна – СВК «Свіцязянка-2003» (старшыня Галавач Уладзімір Арсенцьевіч);

сярод арганізацый будаўніцтва, прамысловасці, транспарту, сувязі і сферы паслуг – ААТ «Карэлічы-Лён» (дырэктар Тур Сяргей Вячаслававіч);

сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў – Лукскі сельскі выканаўчы камітэт (старшыня Ваўчок Людміла Іванаўна).

За дасягненне высокіх паказчыкаў у спорце, вучобе, творчай і грамадскай дзейнасці ў 2019 годзе на раённую дзіцячую Дошку пашаны занесены:

Брэнёў Андрэй Аляксеевіч – вучань Лукскай сярэдняй школы;

Булдык Яўгеній Віктаравіч – навучэнец Гродзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву;

Горбік Аляксей Дзмітрыевіч – вучань 4 “А” класа СШ № 1 г.п. Карэлічы;

Дубкова Маргарыта Андрэеўна – удзельніца тэатральнай студыі “Эксперымент” Карэліцкага РЦКіНТ;

Звонка Маргарыта Генадзьеўна – удзельніца тэатральнай студыі “Эксперымент” Карэліцкага РЦКіНТ;

Карвіга Соф’я Мікалаеўна – удзельніца тэатральнай студыі “Эксперымент” Карэліцкага РЦКіНТ;

Карп Арцём Валер’евіч – вучань 10 класа СШ № 1 г.п. Карэлічы;

Кавалевіч Анастасія Сяргееўна – вучаніца 9 “А” класа СШ г.п. Мір;

Каласоўская Кацярына Валер’еўна – вучаніца 10 класа СШ г.п. Мір;

Кошур Надзея Алегаўна – вучаніца 4 “А” класа СШ № 1 г.п. Карэлічы;

Кузьміч Анастасія Аляксандраўна – вучаніца 11 класа СШ № 1 г.п. Карэлічы;

Мінгалёва Алеся Генадзьеўна – спартсменка-навучэнка дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Карэліцкага раёна;

Полагава Аляксандра Аляксандраўна – вучаніца 11 класа Жухавіцкай СШ;

Сак Мікіта Сяргеевіч – вучань 7 “А” класа СШ № 2 г.п. Карэлічы;

Філёнчык Дзмітрый Аляксандравіч – спартсмен-навучэнец дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Карэліцкага раёна;

Ханько Арына Уладзіміраўна – удзельніца тэатральнай студыі “Эксперымент” Карэліцкага РЦКіНТ.

За дасягненне высокіх вынікаў у працоўнай, сацыяльна-эканамічнай, вытворчай, грамадскай, сацыяльна-культурнай дзейнасці ў 2019 годзе на раённую Дошку пашаны занесены:

Арцюх Тамара Аляксандраўна – аператар машыннага даення МТФ “Машэвічы” КСУП “Малюшычы”;

Браніцкі Вікенцій Арсеньевіч – дырэктар ДУА «СШ № 2 г.п. Карэлічы»;

Гімпель Сяргей Аляксандравіч – вадзіцель аўтамабіля КУСП “Чарняхоўскі-Агра”;

Галавач Уладзімір Арсенцьевіч – старшыня СВК “Свіцязянка-2003”;

Гароднік Наталля Мікалаеўна – дырэктар Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці;

Жук Фёдар Мікалаевіч – намеснік дырэктара ААТ “Карэлічы-Лён”;

Клімко Марына Анатольеўна – урач агульнай практыкі Райцаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі;

Казлова Таццяна Уладзіміраўна – настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Цырынскі ВПК дзіцячы сад-СШ»;

Лагута Сяргей Карпавіч – электраманцёр аператыўна-выязной брыгады Карэліцкага РЭС;

Малышава Ірына Казіміраўна – начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама;

Манько Таццяна Іванаўна – стараста вёсак Аканавічы і Рукаўчыцы Цырынскага сельсавета;

Міхей Ганна Яўгеньеўна – загадчык Дома быту Карэліцкага УКП БАН;

Міхей Валерый Віктаравіч – майстар вытворчага навучання Карэліцкага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя;

Мокат Аляксандр Аляксандравіч – трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “Царука”;

Саўко Іван Мікалаевіч – галоўны ветэрынарны ўрач СВК “Жухавічы”;

Свірыд Валянціна Канстанцінаўна – упраўляючы фермай па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы “Палужжа” КСУП “Племзавод Карэлічы”.

За дасягненне высокіх вынікаў у працоўнай, сацыяльна-эканамічнай, вытворчай, грамадскай, сацыяльна-культурнай дзейнасці ў 2019 годзе на раённую Дошку пашаны занесены:

Арцюх Тамара Аляксандраўна – аператар машыннага даення МТФ “Машэвічы” КСУП “Малюшычы”;

Браніцкі Вікенцій Арсеньевіч – дырэктар ДУА «СШ № 2 г.п. Карэлічы»;

Гімпель Сяргей Аляксандравіч – вадзіцель аўтамабіля КУСП “Чарняхоўскі-Агра”;

Галавач Уладзімір Арсенцьевіч – старшыня СВК “Свіцязянка-2003”;

Гароднік Наталля Мікалаеўна – дырэктар Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці;

Жук Фёдар Мікалаевіч – намеснік дырэктара ААТ “Карэлічы-Лён”;

Клімко Марына Анатольеўна – урач агульнай практыкі Райцаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі;

Казлова Таццяна Уладзіміраўна – настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Цырынскі ВПК дзіцячы сад-СШ»;

Лагута Сяргей Карпавіч – электраманцёр аператыўна-выязной брыгады Карэліцкага РЭС;

Малышава Ірына Казіміраўна – начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама;

Манько Таццяна Іванаўна – стараста вёсак Аканавічы і Рукаўчыцы Цырынскага сельсавета;

Міхей Ганна Яўгеньеўна – загадчык Дома быту Карэліцкага УКП БАН;

Міхей Валерый Віктаравіч – майстар вытворчага навучання Карэліцкага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя;

Мокат Аляксандр Аляксандравіч – трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “Царука”;

Саўко Іван Мікалаевіч – галоўны ветэрынарны ўрач СВК “Жухавічы”;

Свірыд Валянціна Канстанцінаўна – упраўляючы фермай па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы “Палужжа” КСУП “Племзавод Карэлічы”.

Сярод аператараў машыннага даення МТФ з прывязным утрыманнем дойнага статку пераможцамі прызнаны аператары машыннага даення МТФ “Краснае” СВК “Маяк-Заполле” Наталля Жук і Алена Кошур, аператар машыннага даення МТФ “Кожава” СВК “Жухавічы” Наталля Сідарава. Лепшымі аператарамі механізаваных фермаў, занятых на дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы, прызнаны аператары па дарошчванні жывёлы да шасцімесячнага ўзросту фермы “Палужжа” КСУП “Племзавод Карэлічы” Андрэй Падліпскі і Сяргей Філіповіч, аператар па дарошчванні маладняку МТК “Райца-1” СВК “Свіцязянка-2003” Міхаіл Яўсей.

Сярод звенняў па ўзнаўленні статка пераможцам прызнана звяно СВК “Свіцязянка-2003” у складзе Наталлі Кавалько, Алега Гаўроша, Кірыла Яўцеева.

Лепшым механізатарам на ўборцы цукровых буракоў стаў трактарыст-машыніст СВК “Жухавічы” Віктар Піляк. Сярод механізатараў на падрыхтоўцы глебы пераможцамі прызнаны трактарыст-машыніст СВК “Жухавічы” Сяргей Касцюк, механізатар КСУП “Царука” Віталій Мазюк і трактарыст-машыніст СВК “Свіцязянка-2003” Дзмітрый Сіроцін.

Усе пераможцы ўзнагароджаны грашовымі прэміямі.

За шматгадовую добрасумленную працу і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у рабоце Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

Баярэнка Алена Дзмітрыеўна, бухгалтар ДРБУ № 158;

Дземяновіч Аляксандр Іванавіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП «Лукі-Агра»;

Карп Таццяна Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы»;

Лагута Галіна Мікалаеўна, аператар машыннага даення КСУП «Племзавод Карэлічы»;

Малышчык Мікалай Анатольевіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці СВК «Маяк-Заполле»;

Савоська Аляксандр Аляксандравіч, слесар-рамонтнік Мірскага філіяла ААТ «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод»;

Сіліч Мар’ян Часлававіч, вядучы інжынер па аўтатранспарце СВК «Жухавічы»;

Скварада Данута Аляксандраўна, намеснік галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы;

УРБАНОВІЧ Віктар Міхайлавіч, токар СВК «Свіцязянка-2003».

Падзячным пісьмом старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

Дунец Аляксандр Мікалаевіч, начальнік свінагадоўчага комплексу КУСП «Чарняхоўскі-Агра»;

Абламейка Святлана Іванаўна, загадчык аддзела культуры і вольнага часу Жухавіцкі Дом культуры ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці»;

Буй Мікалай Мікалаевіч, вадзіцель аўтамабіля КСУП «Царука»;

Гімпель Алена Андрэеўна, старшы майстар Карэліцкага сырцэха «Навагрудскія Дары» філіяла ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат»;

Друцька Аляксандр Аляксандравіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП «Малюшычы»;

Лежань Генадзій Мікалаевіч, вадзіцель КСУП «Цырын-Агра»;

Раковіч Георгій Васільевіч, вадзіцель аўтамабіля ААТ «Карэліцкая сельгастэхніка»;

Фурс Аляксандр Іосіфавіч, вадзіцель КСВУП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская»;

Харошка Ірына Георгіеўна, прадавец аўтамагазіна Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;

Шэўка Галіна Аркадзьеўна, спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна;

Шманай Аляксандр Мікалаевіч, майстар участка ацяпляльных кацельняў Карэліцкага РУП ЖКГ.

На районном слете передовиков поздравления получали именинники — директор Мирской детской школы искусств Ольга Веденеева и начальник Кореличского РЭС Игорь Маковик.

У цэнтры ўвагі прафсаюзаў заўсёды стаіць чалавек працы. Не засталося ў баку ад ушанавання перадавікоў Карэліччыны раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Яго старшыня Лідзія Шэўка ўручыла ўзнагароды лепшым прафсаюзным актывістам раёна. За ўклад у развіццё студатрадаўскага руху на Карэліччыне выконваючы абавязкі першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ” Аксіння Ждан узнагародзіла КУСП “Чарняхоўскі-Агра”, СВК “Маяк-Заполле” і Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй.

Ганаровай граматай і Падзякай Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай вытворчасці ўзнагароджаны начальнік Карэліцкага РЭС Ігар Маковік і аператар ЭВМ Карэліцкага РЭС Жанна Кохан.

Ганаровая грамата Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў уручана старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ЦБП № 411 аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “АСБ Беларусбанк” г.п. Карэлічы Юрыю Вярбіцкаму.

Ганаровай граматы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва ўдастоена старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “МірБудМаркет” Вольга Крупец.

Падзячным пісьмом Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны інжынер-тэхнолаг Варанчанскага філіяла ААТ “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод” Алена Юшкевіч, камендант, казначэй прафкама Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа Марына Клімко. Падзяка Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК уручана бухгалтару, казначэю прафкама КСУП “Малюшычы” Таццяне Агапавай.

За актыўны ўдзел у правядзенні рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” Падзячнага пісьма Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК удастоены жывёлавод МТФ “Краснае” СВК “Маяк-Заполле” Наталія Яцук, жывёлавод МТФ “Мядзвядка” КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” Алена Янушэўская, мыйшчык МТФ “Асташын” КСУП “Лукі-Агра” Мікалай Новік.

Спрадвеку карэліцкая зямля славілася гасціннасцю, шчодрасцю, хлебасольнасцю і добразычлівымі адносінамі да суседзяў. І яны гэта адчуваюць, таму з вялікай ахвотай едуць на Карэліччыну. У раённым злёце перадавікоў прынялі ўдзел дэлегацыі з Навагрудскага, Нясвіжскага і Стаўбцоўскага раёнаў, якія адрасавалі карэліччанам цёплыя віншаванні і ўручылі каштоўныя падарункі.

Ганаровым госцем урачыстасці стаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Замкавай выбарчай акрузе № 57 Аляксандр Сонгін.

– Я шчыра радуюся і ганаруся здабыткамі Карэліцкага раёна. Вельмі прыемна, што сёння на святочную сцэну выходзяць не толькі масцітыя прафесіяналы, але і моладзь, – адзначыў Аляксандр Сонгін. – Павялося так, што, падводзячы вынікі, мы ставім задачы на будучыню. Я ўпэўнены, што ўсе яны па сілах жыхарам Карэліцкага раёна. Карыстаючыся момантам, выказваю шчырую падзяку карэліччанам за давер, які вы аказалі падчас выбарчай кампаніі.

З першых вуснаў:

Таццяна АРДА, Герой Сацыялістычнай Працы:

– Шчыра прызнаюся, сёння я адпачыла душой і парадавалася за поспехі роднага сельгаспрадпрыемства. Адчула пэўную настальгію па былых часах, працоўных буднях. Дваццаць гадоў была даяркай у саўгасе «Карэлічы». Пасля заканчэння Ваўкавыскага заатэхнічнага тэхнікума была памочнікам брыгадзіра і брыгадзірам на ферме «Людвікі» племзавода «Карэлічы» – з 1959 па 2000 год. Так і атрымоўваецца, што племзаводу прысвяціла ўсё жыццё, чым магу па праве ганарыцца.

Марына КЛІМКО, урач агульнай практыкі Райцаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, занесена на раённую Дошку пашаны:

– У сферы медыцыны працую больш за 30 гадоў, з якіх 29 – урачом у Райцаўскай амбулаторыі. Мне вельмі прыемна аказацца ў ліку лепшых работнікаў раёна і прыняць удзел у святочным мерапрыемстве. Асаблівыя словы падзякі хочацца выказаць кіраўніцтву Карэліцкай райбальніцы за высокую адзнаку маёй працы.

Наталля ДУБКОВА, мама Маргарыты Дубковай, чыё імя занесена на раённую дзіцячую Дошку пашаны:

– Цудоўна, што на Карэліччыне ладзяцца такія мерапрыемствы, падчас якіх раённая вертыкаль улады адзначае лепшых працаўнікоў. Прыемна, што ўзнагароды атрымліваюць не толькі дарослыя, але і падрастаючае пакаленне. Упэўнена, што для юнакоў і дзяўчат гэтыя ўзнагароды стануць добрым стымулам для далейшых перамог. Для мяне самым хвалюючым момантам сёння была цырымонія  ўзнагароджвання дзяцей. Я адчула неймаверны гонар за дачку. Маргарыце ўсяго 7 гадоў, на дзіцячай Дошцы пашаны яна самая маленькая. Спадзяюся, гэта не апошняя наша перамога.

Цудоўны настрой удзельнікам мерапрыемства стваралі музычныя нумары ў выкананні творчых калектываў, артыстаў і юных талентаў Карэліччыны. Прайшло свята на высокай эмацыянальнай ноце і пакінула пасля сябе неймаверны гонар за прафесіяналізм і майстэрства карэліччан.

 

Оксана ЯНУШ
Фото Марины КОЗЛОВИЧ и Оксаны ЯНУШ
Ви
део Елизаветы АЙКЯН