У Карэлічах у дзень роднай мовы напішуць дыктант
Карэліцкая раённая бібліятэка запрашае 21 лютага ў 14.30 прыяднацца да мерапрыемства “Мова родная – багацце народнае” і праверыць свае веды падчас дыктоўкі.
Карэліцкая дзіцячая бібліятэка ў 11.00 падрыхтавала для маленькіх чытачоў вандроўку ў гісторыю матчынай мовы “Погляд праз стагоддзі”. У 11.30 у Мірскай гарпасялковай бібліятэцы пройдзе творчая гадзіна “Ад зерня – колас. Ад слова – мова” разам з дыктоўкай. Літаратурныя чытанні “Сэрцам роднага слова краніся” і дыктоўка адбудуцца ў 15.30 у Палужскай сельскай бібліятэцы. Райцаўская сельская бібліятэка таксама чакае землякоў на пазнавальную гадзіну “Чароўныя гукі роднай мовы” і дыктоўку ў 12.00.