Евгений Чичкан назначен новым заместителем председателя Кореличского райисполкома по социальной сфере
Трэцяга сакавіка бягучага года да выканання абавязкаў намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама па сацыяльнай сферы прыступіў Яўген ЧЫЧКАН, які на працягу апошніх чатырох гадоў з’яўляўся дырэктарам Жухавіцкай сярэдняй школы.
Нарадзіўся Яўген Мікалаевіч 20 жніўня 1987 года ў г.п. Карэлічы. У 2009 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Матэматыка. Інфарматыка”.
У студэнцкія гады першым працоўным месцам Яўгена Чычкана стала таварыства з абмежаванай адказнасцю “Флараліс” г. Мінска, дзе ён тры гады займаў пасаду аператара выдзіманага паўаўтамата.
З 2009 года новы намеснік старшыні райвыканкама на працягу чатырох гадоў працаваў у сферы адукацыі раёна. Спачатку настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі ў Жухавіцкай сярэдняй школе, затым – намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Наступным месцам працы Яўгена Чычкана стаў Гродзенскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй, дзе ён займаў пасады сацыяльнага педагога і інжынера-праграміста.
Пасля вяртання на малую радзіму з 2016 па пачатак 2020 года працаваў дырэктарам Жухавіцкай сярэдняй школы.
Жанаты. Выхоўвае сына і дачку.
Аксана ЯНУШ
Фота аўтара