Место и время весенней встречи изменить нельзя! Газета «Полымя» приветствует своих читателей на мартовских Днях подписчика

Пятніца, тым больш вясновая, — ідэальны час для цёплых сустрэч. 20 сакавіка газета «Полымя» правяла чарговы Дзень падпісчыка ў Карэліцкім раённым вузле паштовай сувязі. Кампанію журналістам раёнкі склала аператар сувязі ўстановы Ніна Свірыд, якая дапамагла сябрам нашага выдання хутка аформіць падпіску. А яшчэ кожны чытач атрымаў прыемны падарунак.

Між тым, нашы сакавіцкія сустрэчы з вамі, шаноўныя сябры, працягваюцца. Наступным разам убачымся ў пятніцу, 27 сакавіка. Месца і час нязменныя: з 10-00 да 11-00 у будынку Карэліцкага раённага вузла паштовай сувязі.

Таксама нагадваем, што падпіска на газету «Полымя» працягваецца. Кошт на месяц складае 4 рублі 50 капеек, на квартал — 13 рублёў 50 капеек.

Утульных выхадных, прыемнага адпачынку і плённага наступнага тыдня!

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара і Вікторыі КАСЦЮК