Работники ЦСОН совместно с учащимися 5 класса СШ № 1 г.п. Кореличи приняли участие в акции «Встречаем птиц»
За некалькі дзён да вясны супрацоўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна разам з вучнямі пятага класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” ў рамках акцыі “Сустракаем птушак” стварылі сваімі рукамі сапраўдную дабрыню, а дакладней – будучыя домікі для вераб’ёў, сінічак і іншых жыхароў новенькіх шпакоўняў.
Як расказалі арганізатары, акцыя прымеркавана да Году малой радзімы, які сёлета закрывае тэматычную трылогію, таму пачатак вясны – самы час зрабіць яшчэ адну добрую справу.
Дарослыя разам з дзецьмі павесілі некалькі шпакоўняў у гарадскім парку каля стадыёна, пакінулі трошкі хлеба і абяцалі сачыць за тым, хто і калі з’явіцца ў новых доміках.
Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара