Выписал газету — получи подарок! Журналисты «Полымя» провели в райцентре очередной День подписчика
Чарговы Дзень падпісчыка адбыўся сёння ў райцэнтры, а дакладней — у Карэліцкім раённым вузле паштовай сувязі.
Да самых свежых і актуальных навін ў раёнцы прыядналіся пятнаццаць карэліччан, якія ўжо не першы год чытаюць газету «Полымя». Напрыклад, жыхарка Карэліч Зоя Уладзіміраўна Шлейка застаецца вернай нашаму выданню на працягу цэлых дваццаці гадоў і прызнаецца, што без раёнкі нават не ўяўляе свайго жыццця.
Нам, у сваю чаргу, вельмі прыемна чуць такія словы, таму рэдакцыя выказвае шчырую падзяку кожнаму, хто застаецца разам з газетай Карэліччыны.
А тым часам Дні падпісчыка будуць працягвацца. Аформіць падпіску і атрымаць прыемны падарунак вы можаце на працягу кожнай пятніцы сакавіка з 10-00 да 11-00 у будынку Карэліцкага раённага вузла паштовай сувязі.
Кошт падпіскі на месяц складае 4 рублі 50 капеек, на квартал — 13 рублёў 50 капеек.
Чакаем вас, нашы любыя чытачы!
Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара