Са святам Вялікадня вiншуе раённы выканаўчы камітэт i раённы Савет дэпутатаў
Дарагія землякі!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя добрыя віншаванні з вялікім святам – Вялікаднем!
Уваскрэсенне Хрыстова сімвалізуе ўрачыстасць сапраўдных духоўных каштоўнасцяў: міласэрнасці, справядлівасці, дабра і сапраўднай веры. Яно робіць наш свет больш духоўным і чыстым, натхняе на добрыя справы і ўчынкі.
З добрай весткай пра Уваскрэсенне Ісуса Хрыста прыходзіць у нашы дамы вера ў цуды, стварэнне і адраджэнне, перамогу жыцця над смерцю, дабра над цёмнымі сіламі. Вясновае абуджэнне прыроды сімвалізуе новы віток жыцця, абуджае ў душах самыя светлыя пачуцці і памкненні.
Няхай у кожным доме на Карэліччыне за шчодрым велікодным сталом збяруцца дружныя сем’і, людзі старэйшага пакалення будуць заўсёды атулены клопатам і ўвагай блізкіх, а дзеці нашы растуць у любові і разуменні. Няхай дабро і дабрабыт пануюць на нашай малой радзіме, а ўпэўненасць у заўтрашнім дні аб’яднае нашы намаганні і натхняе на новыя справы і здзяйсненні.
Няхай ваша сэрца заўсёды знаходзіцца ў радасці, думкі – у добрай разважнасці, цела – у здароўі, а лёс – у промнях міласэрнасці Усявышняга!