5 мая — День печати. Поздравляем представителей печатных СМИ!

Паважаныя супрацоўнікі, ветэраны ўстановы «Рэдакцыя газеты «Полымя»!

Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з прафесійным святам — Днём друку!

Гэтае цудоўнае свята аб’ядноўвае ўсіх тых, хто сваёй стваральнай працай забяспечвае адзіную інфармацыйную прастору, задае маральныя арыенціры, фарміруе грамадскае меркаванне. У друкаваных матэрыялах адлюстроўваюцца падзеі паўсядзённага жыцця, з якіх складаецца гісторыя раёна.

Дзякуючы прэсе, мы маем магчымасць аператыўна даведвацца пра навіны, падзеі, якія адбываюцца ў раёне, знаходзіць адказы на актуальныя пытанні, чэрпаць карысную інфармацыю і дзяліцца ёю з блізкімі і сябрамі.

Жадаем усім здароўя, дабрабыту, натхнення, увасаблення творчых задум, займальных публікацый і арыгінальных журналісцкіх ідэй, разумення і падтрымкі людзей, для якіх вы працуеце!