Карэлiччына вiншуе з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь


Фота Ларысы Шуглi

Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!
Ад усёй душы віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь
і Днём Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

У гэтыя ясныя святочныя майскія дні, прысвечаныя Дню працы і Дню Вялікай Перамогі, мы святкуем
і Дзень Дзяржаўнага герба, і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Сёння мы з упэўненасцю можам сказаць, што гэтыя ўрачыстыя даты непарыўна звязаныя паміж сабой.
Яны ўвасабляюць у сабе важнейшыя каштоўнасці і ідэалы беларусаў —
любоў да Радзімы, імкненне да справядлівасці, згоды і міру.
Мы павінны шанаваць і захоўваць багатую спадчыну нашых продкаў, разумець унікальнасць і непаўторнасць нашай роднай краіны, паважаць і любіць сваю Радзіму, плённа працаваць і жыць у згодзе —
менавіта так мы пабудуем светлую будучыню.
Віншуем вас са святам!
Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і ўзаемаразумення!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў