Первые аккорды косовицы. В Кореличском районе скошено 7% от запланированного
Працаўнікі Карэліччыны прыступілі да адной з найважнейшых кампаній аграрнага года – корманарыхтоўчай. Не сакрэт, што багатыя і збалансаваныя рацыёны статка – гэта высокія надоі і прывагі, а ў выніку – прыбытак сельгаспрадпрыемстваў. Клапоцячыся аб стварэнні трывалай кармавой базы на будучую зімоўку, аграрыі раёна актыўна ўключаюцца ў нарыхтоўку кармоў з траў першага ўкосу.
– Сёлета з-за халоднага майскага надвор’я тэрміны пачатку корманарыхтоўчай кампаніі нязначна зрушыліся. Да касавіцы аграрыі раёна прыступілі крыху пазней, чым у мінулым годзе, – адзначае начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Анатолій Коршун. – Аднак плануем, што ў дзесяцідзённы тэрмін тэмпы зялёнага жніва зраўняюцца з леташнімі. У цэлым стан травастою здавальняючы. Асаблівасцю сёлетняй корманарыхтоўчай кампаніі стане пільны ўлік не толькі колькасных, але і якасных паказчыкаў кармоў. Сёння мала нарыхтаваць кармавую базу ў патрэбнай колькасці, першасная задача – выконваючы патрабаванні тэхналагічнага рэгламенту, закласці высакаякасны, багаты комплексам вітамінаў сянаж. З-за няспраўнасці тэхнікі замінак падчас зялёнага жніва быць не павінна. Да 15 мая ўсе адзінкі, якія будуць задзейнічаны ў нарыхтоўцы кармоў, пастаўлены на лінейку гатоўнасці.
Як адзначылі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, уборачныя плошчы траў у раёне складаюць 15 400 га. Сёлета мясцовыя аграрыі плануюць назапасіць не менш за 10 тысяч тон сена, больш за 161 600 тон сенажу.
На раніцу 26 мая першым укосам скошаны 1154 гектары траў, што складае 7% ад запланаванага. Традыцыйна актыўна разгарнулі касьбу працаўнікі СВК “Жухавічы” і КСУП “Лугі-Агра”, дзе травы скошаны на плошчах 349 га і 320 га адпаведна.
Па стане на сераду, 26 мая, у раёне ўбраны травы з плошчы 867 га, што складае 75% ад скошанага.
У шасці з дзесяці сельгаспрадпрыемстваў раёна актыўна ідзе закладка сенажу з траў першага ўкосу. На раніцу аўторка аграрыі Карэліччыны нарыхтавалі 3696 тон сянажнага корму, што складае 2% ад запланаванага задання.
Аксана ЯНУШ
Фота аўтара