Поздравление от Кореличского райисполкома и райсовета депутатов с 1 мая
Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!
Прыміце сардэчныя віншаванні са Святам працы — 1 Мая.
У гэты святочны дзень мы адчуваем асаблівы гонар за родную краіну, сваю прыналежнасць да поспехаў нашага раёна і шчыра ўдзячны жыхарам Карэліччыны, якія любяць і ўмеюць працаваць. Дзякуючы вашаму энтузіязму і працавітасці, Карэліцкі раён развіваецца, ствараюцца камфортныя ўмовы пражывання нашым жыхарам.
Мы славім ветэранаў, працоўны подзвіг якіх заклаў асновы нашага сённяшняга жыцця, выказваем павагу і ўдзячнасць рабочым, земляробам, інтэлігенцыі, усім, хто сваімі паўсядзённымі справамі ўносіць важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна.
Няхай у гэты святочны дзень нашы сэрцы і душы напоўняцца веснавым цяплом, усмешкамі, дабрынёй, аптымізмам, верай у саміх сябе і тых, хто побач з намі.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў