Стартует 7-й этап краеведческой викторины «Где эта улица, где этот дом?»
Дзесяцікласнік з Карэліч Арцём Карп першым патэлефанаваў у панядзелак, 4 мая, у рэдакцыю газеты «Полымя» і адгадаў нашу фотазагадку № 6. На фота была выява мемарыяльнага комплексу «Зорка».
Арцём, як і ўсе астатнія нашы пераможцы, атрымаў дыплом і памятны падарунак ад раённай газеты «Полымя».
А ў нас для вас, паважаныя чытачы, новыя фотазагадкі, на гэты раз адразу дзве. Адкажыце, што змешчана на фота.
Фота № 1
Фота № 2
Вашы адказы чакаем у панядзелак з 9.00 да 10.00 па тэлефоне 7-46-52 або ў нашых сацыяльных сетках ВКонтакте (Типичные Кореличи) і Фэйсбук (Твои Кореличи).