В Кореличском районе подведены итоги викторины к 75-летию Великой Победы
Упраўленне адукацыі Карэліцкага райвыканкама, раённыя камітэт ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», савет Беларускага аб’яднання ветэранаў і арганізацыя «Белая Русь» падвялі вынікі віктарыны «75 пытанняў да 75-годдзя Вялікай Перамогі».
Нагадаем, што віктарына праходзіла з 22 красавіка па 5 мая 2020 года сярод вучняў і навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, членаў ГА «БРСМ», ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннай службы і працы.
Пераможцамі віктарыны сталі вучань 10 класа сярэдняй школы №1 г.п. Карэлічы Арцём Карп, студэнтка 2 курса магістратуры Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, член ГА “БРСМ” Ганна Стэльмах і ветэран працы з Мінска Мікалай Прыгодзіч.
Дыпломаў другой ступені ўдастоены навучэнец першага курса Карэліцкага прафесійна-тэхнічнага ліцэя Арцём Зайко, вучаніца 10 класа Райцаўскай СШ Паліна Саладуха і ветэран працы з Карэліч Баляслаў Навіцкі.
Узнагароджанне адбудзецца 13 мая ў 16.00 у памяшканні рэдакцыі газеты “Полымя” па адрасе: г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 7.
Віншуем пераможцаў!