Поздравление Кореличского райисполкома и райсовета депутатов с Днем молодежи
Паважаныя карэліччане!
Прыміце віншаванні з Днём моладзі!
Перад сучаснай моладдзю Карэліччыны адкрыты ўсе дарогі. З ёй мы ўвасабляем будучыню, з ёй звязаны надзеі на тое, што на змену старэйшаму пакаленню прыйдуць энергічныя, умелыя, шчырыя людзі, здольныя змяніць і палепшыць сваё жыццё, забяспечыць росквіт рэгіёна. Маладое пакаленне карэліччан робіць паспяховыя крокі ў творчым і прафесійным развіцці, рэалізуе навуковыя, спартыўныя і сацыяльныя праекты, услаўляючы сваю малую Радзіму далёка за яе межамі.
У гэты святочны дзень шчыра жадаем заўсёды ісці наперад і не адступаць ад сваёй мары. Няхай вашы энергія і інтэлект дапамагаюць атрымліваць новыя перамогі. Моцнага ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту, цудоўнага настрою.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў