Благодарность, не знающая границ. В преддверии Дня медика председатель райисполкома Геннадий Шатуев поздравил медперсонал Кореличской ЦРБ (фоторепортаж)
Шчырыя словы падзякі і слёзы на вачах… Менавіта так у гонар прафесійнага свята медыцынскі персанал Карэліцкай раённай цэнтральнай бальніцы прымаў віншаванні ад прадстаўнікоў раённай вертыкалі ўлады — старшыні райвыканкама Генадзія Шатуева і старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Шкадава.
— У гэты няпросты час вы, паважаныя медработнікі, — тыя, хто як ніхто заслугоўвае слоў падзякі. З самага сакавіка вы самаадана працуеце штодня, часам забываючыся на ўласнае жыццё, уласныя патрэбы, сваіх родных… Адна справа — спраўляцца з тым, што ўжо вядома навуцы, і зусім іншая — з тым, з чым мы змагаемся зараз. Я ад усёй душы хачу павіншаваць вас з прафесійным святам і пажадаць веры, цярпення і бадзёрасці, каб у выніку ўсё ж такі пераадолець гэту напасць. Здароўя вам і вашым блізкім, поспеху і ўсяго найлепшага, — адзначыў Генадзій Шатуеў.
За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Карэліцкага раёна — галоўны ўрач дзяржаўнай установы «Карэліцкі райЦГЭ» Аляксандр Германюк, урач-отарыналарынголаг отарыналарынгалагічнага кабінета раённай паліклінкі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Аляксандр Князік, медыцынская сястра кабінета інфекцыйных захворванняў раённай паліклінікі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Наталія Талака і ўрач-фізіятэрапеўт аддзялення рэабілітацыі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Аляксандр Шашко.
За добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя Падзячным пісьмом старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны ўрач-гігіеніст (загадчык) санітарна-эпідэміялагічнага аддзела ДУ «Карэліцкі райЦГЭ» Валянціна Бузюк, урач агульнай практыкі раённай паліклінікі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Святлана Гародка, урач-тэрапеўт тэрапеўтычнага аддзялення УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Вераніка Звонка, урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Ганна Кахновіч, медыцынская сястра агульнай практыкі раённай паліклінікі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Таццяна Ляўкевіч, медыцынская сястра отарыналарынгалагічнага кабінета раённай паліклінікі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Іна Траян і ўрач анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Віталій Фальтэнберг.
Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара