Кореличчина поздравляет с Днем работников прокуратуры
Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры!
Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым прафесійным святам!
З дня свайго заснавання органы пракуратуры бесперапынна пацвярджаюць сваё асаблівае прызначэнне ў забеспячэнні верхавенства закона, умацаванні законнасці і правапарадку. Прыемна прызнаць, што цяперашняе пакаленне супрацоўнікаў пракуратуры беражэ і прымнажае слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў.
Ад прафесіяналізму пракурорскіх работнікаў у арганізацыі нагляду за выкананнем правоў і свабод грамадзян шмат у чым залежыць вера людзей у закон, фарміраванне прававой культуры насельніцтва. З’яўляючыся апорай праваахоўнай сістэмы, пракуратура ўносіць важкі ўклад у справу абароны правоў грамадзян, адстойвае інтарэсы дзяржавы.
У свята асаблівыя словы падзякі адрасуем ветэранам пракуратуры, якія ўнеслі дастойны ўклад ва ўмацаванне законнасці і правапарадку
і перадалі назапашаны вопыт маладому пакаленню.
Жадаем вам моцнага здароўя, спакойнага жыцця, прафесійных поспехаў, сілы, адвагі і асабістага дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў