Поздравление Кореличского райисполкома и райсовета депутатов с Днем экономиста
Паважаныя работнікі эканамічных службаў раёна!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём эканаміста!
Перад вамі стаяць няпростыя задачы па эфектыўным, рацыянальным выкарыстанні грашовых сродкаў і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, вызначэнні перспектыў развіцця арганізацый і прадпрыемстваў Карэліцкага раёна, стварэнні і падтрыманні эфектыўных умоў для ўстойлівага эканамічнага росту і павышэння дабрабыту насельніцтва.
Упэўнены, што, мабілізуючы свой шматгадовы вопыт, веды і навыкі, вы і ў далейшым будзеце актыўна працаваць на карысць нашага народа і краіны. Жадаем здароўя, шчасця, стабільнасці, аптымізму, міру і дабра вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў