Депутаты Национального собрания Республики Беларусь Эльвира Сороко и Александр Сонгин поздравляют с Днём Независимости
Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Для кожнага жыхара нашай краіны 3 ліпеня — асаблівае свята, галоўнае свята нашай дзяржаўнасці.
Яно аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай і верыць у яе годную будучыню.
У гэты дзень мы шануем памяць загінулых землякоў, якія гераічна абаранялі нашу Радзіму ў суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны.
Словы глыбокай удзячнасці і падзякі адрасуем ветэранам, якія падарылі нам магчымасць будаваць сваю будучыню ў свабоднай і мірнай краіне.
Незалежнасць сённяшняй Беларусі — гэта вынік Вялікай Перамогі і працоўных подзвігаў нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў.
Традыцыі старэйшага пакалення годна працягваюць нашы сучаснікі, якія сваёй мірнай працай умацоўваюць росквіт і незалежнасць краіны.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту. Хай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае, мірнае неба. Са святам!
Эльвіра САРОКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
Аляксандр СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў