Директор Кореличской детской школы искусств Снежанна Коледа: «Беларусь дает возможности и вдохновляет»

Сняжана КАЛЯДА,
дырэктар Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў:

– Я заўжды кажу ўсім шчыра, што з’яўляюся бясконцым патрыётам нашай краіны. Я назіраю, як упэўнена развіваецца Беларусь. Гэта мяне радуе, напаўняе сэрца гонарам. І я за тое, каб мая дачка таксама жыла ў такой прыгожай, мірнай, незалежнай і стабільнай дзяржаве, у якой вырасла і знайшла сваё месца я. Беларусь – гэта сапраўды краіна магчымасцяў. Я паходжу з вёскі, з простай сям’і, але з маленства ведала, што магу ў нашай краіне дасягнуць любых вышыняў, рэалізаваць сябе і здзейсніць свае мары. Так і сталася. Прычым гэта гісторыя не толькі майго жыцця, але і тысяч іншых беларусаў.

Шмат станоўчых працэсаў адбываецца таксама ў сістэме адукацыі ў сферы культуры, дзе я працую. Адназначна тут мы рухаемся наперад. У прыватнасці, з кожным годам папулярнасць той жа музычнай адукацыі ўзрастае. Адбываецца гэта, у першую чаргу, дзякуючы падтрымцы дзяржавы. Так, штогод мы на значныя сумы набываем музычныя інструменты і маем магчымасць адкрываць у нашай установе новыя аддзяленні. Нездарма, для многіх карэліччан дзіцячая школа мастацтваў – своеасаблівы культурны цэнтр. Адзначу, што ў плане якасці адукацыі мы не ўступаем вялікім гарадам. Нашы выхаванцы і педагогі рэгулярна ўваходзяць у лік пераможцаў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Адным словам, у нашай краіне створаны неабходныя ўмовы для развіцця кожнага, усё залежыць толькі ад чалавека і яго жадання рэалізавацца.

Служба інфармацыі «Полымя»